РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2
Хмара
назоўнік | жаночы род
1. Вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег. З-за лесу выпаўзала цёмная х.

2. пераноснае значэнне, каго-чаго. Мноства, рухомая маса. Х. камароў. || памяншальная форма: хмарка. || прыметнік: хмаравы.
Хмарны
прыметнік
1. Пакрыты хмарамі. Хмарнае неба.

2. Пахмурны, хмурны. Х. дзень.

3. пераноснае значэнне: Пануры, сумны, невясёлы. Х. настрой. || назоўнік: хмарнасць.
Хмарыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Зацягвацца хмарамі, станавіцца хмарным. Неба х. Х. на дождж (безасабовая форма).
Хмарыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. безасабовая форма: Зацягваць хмарамі. Хмарыць, пэўна будзе дождж.

2. пераноснае значэнне: Засмучаць, азмрочваць (размоўнае). Гора хмарыць вочы паланянак.
Хмель
назоўнік | мужчынскі род
Павойная расліна з доўгім тонкім сцяблом, а таксама насенне некаторых культурных відаў гэтай расліны, выкарыстоўваецца ў піваварэнні. || прыметнік: хмелевы.
Хмель
назоўнік | мужчынскі род
Стан ап'янення, выкліканы алкагольнымі напіткамі. Яго х. не бярэ.
Хмельны
прыметнік
1. Які знаходзіцца ў стане ап'янення, нецвярозы.

2. Які выклікае ап'яненне. Х. напітак. Выпіць хмельнага (назоўнік).
Хмелявод
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па хмеляводству.
Хмеляводства
назоўнік | мужчынскі род
Вырошчванне хмелю як галіна раслінаводства. || прыметнік: хмеляводчы.
Хмурнець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіцца, станавіцца хмурым, воблачным. Хмурнела неба.

2. пераноснае значэнне: Станавіцца панурым, хмурным (у 2 знач.). || закончанае трыванне: схмурнець.
2009–2019. Беларусь, Менск.