РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2
Хобат
назоўнік | мужчынскі род
1. У слана: нос у выглядзе доўгага трубападобнага адростка.

2. Падоўжаны нос у тапіраў, хахуль, кратоў (спецыяльны тэрмін).

3. Выцягнуты прыдатак у пярэдняй частцы цела некаторых беспазваночных і насякомых, якая служыць для хапання здабычы і абароны (спецыяльны тэрмін).

4. Частка механізмаў, машын, якая па форме нагадвае хобат жывёлы (спецыяльны тэрмін).

5. Задняя падоўжаная частка лафета артылерыйскай гарматы або задняя частка станка кулямёта (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: хобатны.
Хобі
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час. Яго х. — збіранне марак.
Хованка
назоўнік | жаночы род
1. Месца, дзе можна знайсці прытулак, схавацца ад каго-, чаго-н.

2. Скрытае, патайное месца для захоўвання чаго-н. З. множны лік: Дзіцячая гульня, у якой адзін шукае астатніх удзельнікаў гульні, якія схаваліся.
Ход
назоўнік | мужчынскі род
1, гл. хадзіць.

2. Рух, перамяшчэнне ў якім-н. напрамку. Сядзець у вагоне па ходу поезда. Машына паскорыла х.

3. пераноснае значэнне: Развіццё, цячэнне чаго-н. Х. заняткаў. Х. падзей.

4. Перамяшчэнне рухомай часткі механізма ад аднаго крайняга становішча да другога, а таксама велічыня гэтага перамяшчэння. Х. поршня. Велічыня ходу прэса.

5. Дзеянне, работа, якую выконвае машына, механізм. Х. гадзінніка.

6. Рабочая частка машыны, механізма (спецыяльны тэрмін). Анкерны х. гадзінніка.

7. Тэхналагічны працэс; цыкл (спецыяльны тэрмін). Домна на гарачым хаду.

8. У шахматах, картах і пад.: чарговае выступленне іграка. Х. пешкі. Х. пешкай. Х. козырам.

9. пераноснае значэнне: Прыём, манеўр для дасягнення якой-н. мэты. Дыпламатычны х. Хітры х. 10. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н., уваход. Пакой з асобным ходам. 1

1. Месца, па якім ходзяць, шлях, пераход. Падземны х. 12. пераноснае значэнне: Магчымасць дасягнення чаго-н. Трэба даваць х. маладым пісьменнікам.Жалезны ход — ніжняя хадавая металічная частка воза або іншых якіх-н. транспартных сродкаў. Малы ход — запаволены ход судна, а таксама каманда, якая перадаецца ў машыннае аддзяленне для змяншэння ходу судна. Поўны ход! — словы каманды: з гранічнай скорасцю.На хаду — мімаходам. Па ходу справы — у залежнасці ад абставін. Поўным ходам — інтэнсіўна, узмоцнена (ідзе, ішло і пад. што-н.). Сваім ходам — 1) пехатой; 2) работай свайго матора. || прыметнік: хадавы. Дзве хадавыя гадзіны.
Ходзікі
назоўнік | размоўнае
Насценны гадзіннік простай канструкцыі з гірамі.
Ходкі
прыметнік | размоўнае
1. Які хутка ходзіць, рухаецца, лёгкі на хаду. Х. конь. Х. характар.

2. Які карыстаецца вялікім попытам (пра тавары, вырабы і пад.). Ходкая прадукцыя. || назоўнік: ходкасць.
Ходырам
прыслоўе
Ходырам хадзіць (размоўнае) — моцна трэсціся, хістацца. Ад ветру палатка ходырам ходзіць.
Хол
назоўнік | мужчынскі род
Вялікае памяшканне ў грамадскіх будынках (у гасцініцах, тэатрах і пад.) для адпачынку, чакання.
Холад
назоўнік | мужчынскі род
1. адзіночны лік: Нізкая тэмпература паветра. Адчуваць х.

2. Халоднае паветра, надвор'е з нізкай тэмпературай паветра. Рана началіся халады. З. адзіночны лік: Адчуванне дрыжыкаў (ад хваробы, страху і пад.). Х. прабег па спіне. 4. пераноснае значэнне: Раўнадушныя, стрыманыя адносіны да каго-, чаго-н. Ад яго слоў веяла холадам.
Холада
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да холаду (у 1 знач.), напр. холадалюбівы, холадаўстойлівы; 2) які мае адносіны да штучнага ахаладжэння чаго-н., да халадзільных установак, напр. холадазабеспячэнне, холадакамбінат.
2009–2019. Беларусь, Менск.