РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Храбрасць
назоўнік | жаночы род
Здольнасць, уменне пераадольваць страх; мужнасць, адвага. Узнагарода за х.
Храбры
прыметнік
Які вызначаецца храбрасцю, смелы, мужны. Х. чалавек. Х. ўчынак.
Храбрыцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Старацца паказаць сябе храбрым.
Храбрэц
назоўнік | мужчынскі род
Храбры чалавек.
Храбрэць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Станавіцца храбрым, храбрэйшым. || закончанае трыванне: пахрабрэць.
Храбустаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Есці, жаваць з хрустам. Х. агуркі. || аднакратны дзеяслоў: храбуснуць. || назоўнік: храбустанне.
Храбусткі
прыметнік
Які храбусціць.
Храбусцець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Утвараць хруст, трэск. Пад нагамі храбусцеў снег. || назоўнік: храбусценне.
Храм
назоўнік | мужчынскі род
1. Збудаванне, прызначанае для адпраўлення набажэстава і рэлігійных абрадаў, царква. Старажытны х.

2. пераноснае значэнне: Месца, якое выклікае павагу, святое для каго-н. Х. навукі. || прыметнік: храмавы.
Храма
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «хрома...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. храмасома, храмасфера.
2009–2019. Беларусь, Менск.