РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1
Хто
займеннік
1. пытальны: Абазначае агульнае пытанне аб жывых істотах і пра стан каго-н. Хто ідзе? Каго ты прывёў?

2. Ужыв. ў значэнні вылучальных або ўказальных займеннікаў: «каторы», «той». Мала хто ўмеў так бегаць. Многа зробіць, хто рана ўстане.

3. Хто-небудзь, хтосьці (размоўнае). Каб хто чуў, што ён гаварыў.

4. адносны: Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы. У таго добрыя вынікі, хто стараецца працаваць.

5. адносны: Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы (пераважна пры наяўнасці ў галоўным сказе суадноснага слова «той»). Хто пытае — той не блудзіць (прыказка). Хто сам на працы гарыць, той і людзям свеціць (прыказка).

6. адносны: Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы; па значэнню адпавядае слову «каторы». Сабраліся ўсе, хто разам ваяваў.

7. адносны: У спалучэнні з часціцай «ні» пачынае даданы ўступальны сказ. Мы яго чакаем, хто б ён ні быў.

8. Ужыв. ў размеркавальным значэнні пры супастаўленні членаў сказа і сказаў у значэнні: «адно..., другое». Хто спаў, а хто чытаў.
Хто-небудзь
займеннік
Які-небудзь чалавек, усё роўна хто. Пазаві каго-небудзь.
Хто-ніхто
займеннік
Хто-небудзь з людзей; некаторыя людзі. Хто-ніхто выязджаў араць на зіму.
Хтосьці
займеннік
Х. Невядома які чалавек; нехта. Х. пастукаў у акно.

2. Які-н. чалавек, усё роўна хто. Пазваць кагосьці на дапамогу.
2009–2019. Беларусь, Менск.