РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4
Худаваты
прыметнік
Крыху худы. Худаватыя плечы.
Хударлявы
прыметнік
Сухарлявы, крыху худы. Х. чалавек. Х. твар. || назоўнік: хударлявасць.
Худасочны
прыметнік
1. Схуднелы, змарнелы ў выніку хваробы, недаядання. Худасочная жанчына.

2. Пра расліны: слабы, кволы. Худасочная бярозка. || назоўнік: худасочнасць.
Худзець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіцца худым, худзейшым. Здавалася, што ён з кожным днём усё больш худзее. || закончанае трыванне: пахудзець. || назоўнік: пахудзенне.
Худзізна
назоўнік | жаночы род
1. Знешні выгляд худога1 чалавека. У вочы кінулася яго незвычайная х.

2. Пра худога чалавека або жывёлу (размоўнае).
Худнець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і худзець. || закончанае трыванне: схуднець. || назоўнік: схудненне.
Худоба
назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік
Свойская жывёла. Чым жа будзем карміць худобу?
Худобіна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Пра адну буйную свойскую жывёлу.
Худы
прыметнік
З тонкім, хударлявым целам. Х. чалавек. Худыя рукі. || памяншальная форма: худзенькі.
Худы
прыметнік | размоўнае
1. Дрэнны. Худая зямля.

2. Дзіравы, стары. Х. мяшок. || памяншальная форма: худзенькі.
2009–2019. Беларусь, Менск.