РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 49
Ханты
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | нескланяльнае
Народ, які жыве ў Ханты-Мансійскай і Ямала-Ненецкай аўтаномных акругах Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: хантыйка. || прыметнік: ханты і хантыйскі.
Хаос
назоўнік | мужчынскі род
1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: стыхія, што існавала да ўзнікнення свету, зямлі і жыцця на ёй.

2. пераноснае значэнне: Беспарадак, неразбярыха; блытаніна. У. пакоі х.
Хапальны
прыметнік
Які служыць для хапання, памагае хапанню (у жывёл). Хапальныя органы.
Хапануць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аднакр. да хапаць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Добра зарабіць на чым-н. (размоўнае). Хапануў грошай за бульбу.

3. Забраць што-н. у каго-н.; незаконна прысвоіць (размоўнае). У яго хапанулі рукавіцы.

4. Выпіць спіртнога, напіцца (размоўнае). Х. спірту.
Хапацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Браць, хапаць рукою (рукамі) каго-, што-н., брацца. Х. за плот.

2. Паспешліва брацца за які-н. інструмент, прыладу і пад., каб выканаць якую-н. работу (размоўнае). Х. за лапату.

3. Паспешна і несістэматычна рабіць што-н., пераходзячы ад адной справы да другой (размоўнае). Не ведаю за што х. Яна за ўсё хапаецца і нічога не даводзіць да канца.

4. Пра рыбу: кляваць насадку, лавіцца на вуду, спінінг (размоўнае). На белую блешню добра хапаюцца шчупакі. || закончанае трыванне: схапіцца і хапіцца.
Хапаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Браць, красці, прысвойваць што-н. незаконна. || аднакратны дзеяслоў: хапнуць. || назоўнік: хапанне.
Хапаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Браць рэзкім паспешлівым рухам рукі, зубоў, рота. Х. кнігі і хутка складваць у партфель. Х. ротам паветра.

2. Лавіць, затрымліваць, браць сілай каго-н. (размоўнае). Х. хуліганаў.

3. пераноснае значэнне: Хутка, прагна ўспрымаць што-н., засвойваць на хаду (размоўнае).

4. З прагнасцю браць, купляць без разбору (размоўнае). Х. што папала.

5. безасабовая форма: Быць дастатковым. Не хапае часу. Унас усяго хапае. || закончанае трыванне: схапіць і хапіць. || назоўнік: хапанне.
Хапіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. хапацца.

2. Успомніўшы, пачаўшы шукаць, раптоўна выявіць адсутнасць каго-, чаго-н. Хапіўся ключоў, а іх няма.

3. Агледзеўшыся, спахапіцца, раптоўна заўважыць што-н. Хапіўся, што хату не замкнуў.
Хапіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. хапаць.

2. Выпіць; хутка праглынуць што-н. (размоўнае). Хапіў з дзежкі, што не бачыць сцежкі (прыказка).

3. пераноснае значэнне: Перажыць, перанесці што-н. цяжкае, непрыемнае (размоўнае). Х. гора.

4. Зрабіць цвёрдым (пра дзеянне холаду) (размоўнае). Марозік хапіў зямлю.

5. Пераступіць межы ў разважаннях, выказваннях (размоўнае). Во куды хапіў!

6. Раптоўна і моцна забалець (размоўнае). Жывот хапіў.

7. Быць дастатковым. Яды хапіла ўсім.

8. хопіць, з інфінітывам: або без дапаўнення. Дастаткова, даволі (размоўнае). Х. спаць.
Хапуга
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
Той, хто хапае; прагны да нажывы; хабарнік, злодзей.
2009–2019. Беларусь, Менск.