РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 49
Харакіры
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
У японскіх самураяў: самазабойства шляхам успорвання жывата.
Характар
назоўнік | мужчынскі род
1. Сукупнасць усіх устойлівых псіхічных уласцівасцей чалавека, яго асабістых рыс, якія праяўляюцца ў паводзінах і дзейнасці. Слабы х. Мяккі х.

2. Настойлівасць у дасягненні чаго-н. Чалавек з характарам.

3. Уласцівасць, адметная рыса чаго-н. Х. эпохі. Дзелавы х.
Характарызавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Мець якія-н. характэрныя рысы. Стэпавыя раёны характарызуюцца сухім кліматам.
Характарызаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Даць (даваць) характарыстыку каму-, чаму-н. Х. вучня з боку паводзін.

2. Выявіць (выяўляць) адметную рысу, асаблівасць каго-, чаго-н. Яго характарызуе чуласць да людзей. Нашу літаратуру характарызуе дэмакратычнасць. || закончанае трыванне: ахарактарызаваць.
Характарыстыка
назоўнік | жаночы род
1. Апісанне характэрных рыс, асаблівасцей, якасцей каго-, чаго-н. Х. дзеючых персанажаў твора.

2. Афіцыйны дакумент з водзывам, заключэннем аб чыёй-н. дзейнасці. Х. з месца работы.
Характэрны
прыметнік
1. З рэзка выяўленымі, своеасаблівымі рысамі. Х. твар.

2. Уласцівы каму-, чаму-н. Характэрныя рысы героя рамана.

3. У мастацтве: уласцівы пэўнаму народу, эпосе, грамадскаму асяроддзю. Характэрныя ролі. Характэрныя танцы. || назоўнік: характэрнасць.
Харал
назоўнік | мужчынскі род
Рэлігійнае многагалосае песнапенне, а таксама музычная п'еса ў такой форме. Харалы Баха. || прыметнік: харальны.
Хараство
назоўнік | ніякі род
1. Сукупнасць якасцей, якія прыносяць задавальненне, асалоду зроку, слыху; усё прыгожае і прыемнае. Якое х. вакол!

2. Краса, прыгажосць, чароўнасць. Не дзяўчына, а х. Х. прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца (прыказка).
Харашун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і прыгажун. || жаночы род: харашуха.
Харашыцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Прыбірацца, прыхарошвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.