РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 49
Харашыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Імкнуцца надаць каму-, чаму-н. больш прыгожы, прывабны выгляд.
Харашэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца больш прыгожым, прывабным. Дзяўчынка з кожным днём харашэе. Харашэе наш родны Мінск. || закончанае трыванне: пахарашэць.
Харваты
назоўнік | мужчынскі род
Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Харватыі. || жаночы род: харватка. || прыметнік: харвацкі.
Харкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Кашляючы, выплёўваць макроту. Х. крывёю. || аднакратны дзеяслоў: харкнуць. || назоўнік: харканне.
Харкі
назоўнік | размоўнае
Макрота, якая адхаркваецца.
Харкота
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Выплёўванне макроты.
Харошы
прыметнік | размоўнае
Х. Прыгожы, прывабны. Х. хлопец.

2. Які вызначаецца станоўчымі якасцямі. Х. ён чалавек.

3. Добры, высакаякасны. Харошая дарога.

4. Дастойны, прыстойны. Харошая кампанія.

5. Дарагі, любы, мілы (у сяброўскім звароце). А мой ты х. || памяншальная форма: харошанькі.
Хартыя
назоўнік | жаночы род
1. Старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял, на якім ён напісаны (спецыяльны тэрмін).

2. Дакумент важнага грамадска-палітычнага значэння (кніжнае). Вялікая х. вольнасцей.
Харугва
назоўнік | жаночы род
1. У старажытнасці: баявы вайсковы сцяг.

2. Замацаванае на доўгім дрэўку палотнішча з вобразамі святых, якое носяць у час рэлігійных шэсцяў.
Харунжы
назоўнік | мужчынскі род
1. Казацкі афіцэрскі чын, роўны падпаручніку, ужываецца і ў сучасных арміях некаторых краін, а таксама асоба, якая мела такі чын.

2. Сцяганосец у войску (гістарычнае).
2009–2019. Беларусь, Менск.