РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 49
Хаця
размоўнае
1. злучнік: уступальны. Падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы, выступаючы ў значэнні: нягледзячы на тое, што. Сонца грэла моцна, х. была ўжо восень.

2. часціца: ўзмацняльна-вылучальная. Самае меншае, ва ўсякім выпадку. Вы ж х. не спазняйцеся. З. часціца: ўзмацняльна-абмежавальная (звычайна ў спалучэнні з часціца «б»), Нічога больш, акрамя гэтага, усяго толькі. Х. б глыточак вады глынуць.
Хваёвы
прыметнік
1, гл. хвоя.

2. Уласцівы хвоі; зроблены, атрыманы з хвоі. Хваёвыя шышкі. Хваёвая смала.
Хваіна
назоўнік | жаночы род
Тое, што і хвоя (у 1 знач.); адно дрэва хвоі.
Хвала
назоўнік | жаночы род
1. Пахвала, адабрэнне. Х. пра выдатную ткачыху разышлася па краіне.

2. Воклік захаплення, удзячнасці, прызнання каму-, чаму-н. Х. нрацаўнікам палёў.

3. Агульнапрынятая думка пра каго-н., рэпутацыя. Адзін з'еш хоць вала, дык адна х. (прыказка).
Хвале
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову хваля і пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад, напр. хвалепадобны, хвалеўтваральнік.
Хвалебны
прыметнік
У якім ёсць пахвала. Хвалебная рэцэнзія. Х. водзыў. || назоўнік: хвалебнасць.
Хвалісты
прыметнік
Падобны на хвалі, на паверхню вады, пакрытую хвалямі. || назоўнік: хвалістасць.
Хваліцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Расхвальваць свае поспехі, заслугі; з пахвальбой расказваць пра свае ўчынкі, дасягненні і пад. Ён любіць х. Х. поспехамі. || закончанае трыванне: пахваліцца.
Хваліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выказваць адабрэнне, пахвалу каму-, чаму-н. за што-н. Х. вучня за выдатныя поспехі. || закончанае трыванне: пахваліць. || назоўнік: хваленне.
Хвальба
назоўнік | жаночы род
1. Празмернае расхвальванне сваіх вартасцей, заслуг, учынкаў, часта перабольшаных.

2. Адабрэнне, пахвала каму-н.
2009–2019. Беларусь, Менск.