РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 49
Хваравіты
прыметнік
1. Які часта хварэе, схільны да хваробы. Х. хлопчык.

2. Які з'явіўся ў выніку хваробы, які сведчыць аб хваробе. Х. выгляд. Х. стан.

3. Выкліканы болем. Х. стогн.

4. пераноснае значэнне: Перабольшаны, празмерны, ненатуральны. Хваравітая падазронасць. || назоўнік: хваравітасць.
Хвароба
назоўнік | жаночы род
1. Парушэнне нармальнай дзейнасці арганізма, недамаганне.

2. Дрэнная схільнасць да чаго-н. Гультайства — гэта х.
Хваробатворны
прыметнік
Які выклікае хваробу. Х. вірус. || назоўнік: хваробатворнасць.
Хваробны
прыметнік
Які выклікае хваробу, які адносіцца да хваробы. Хваробныя мікробы.
Хварэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Быць хворым на якую-н. хваробу. Х. на туберкулёз. Х. шкарлятынаю. Ён доўга хварэў.

2. пераноснае значэнне: Трывожыцца, непакоіцца аб кім-, чым-н. Х. за работу.

3. Мець дрэнную схільнасць да чаго-н. Х. на гультая. Х. на пана.

4. пераноснае значэнне: Хвалявацца за чые-н. поспехі (спартсмена, спартыўную каманду, артыста і пад.) (размоўнае). Х. за сваю каманду.
Хвастаты
прыметнік
З хвастом (у 1 знач.) або з вялікім хвастом. Хвастатая лісіца. Хвастатая камета.
Хвастаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Біць чым-н. гнуткім, сцябаць. Х. дубцом па нагах.

2. З сілай біць, сячы (пра вецер, снег, дождж і пад.). Дождж хвошча па твары. || закончанае трыванне: выхвастаць. || аднакратны дзеяслоў: хвастануць, хвоснуць і хвасянуць. || зваротны стан: хвастацца. || назоўнік: хвастаннне.
Хвасцец
назоўнік | мужчынскі род
Ніжняя частка пазваночніка чалавека. || прыметнік: хвастцовы. Х. пазванок.
Хват
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Бойкі, спрытны чалавек.
Хватальны
прыметнік | размоўнае
Тое, што і хапальны. Х. рух.
2009–2019. Беларусь, Менск.