РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 49
Хакасы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які жыве ў Рэспубліцы Хакасіі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: хакаска. || прыметнік: хакаскі. Хакаская мова.
Хакеіст
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які займаецца хакеем. || жаночы род: хакеістка. || прыметнік: хакеісцкі.
Хакей
назоўнік | мужчынскі род
Спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве. Х. з мячом. || прыметнік: хакейны.
Хакі
прыметнік і назоўнік
1. прыметнік нязменны: Шаравата-зялёны, зелянковы. Гімнасцёрка колеру х.

2. назоўнік нескланяльны: Тканіна або форменнае адзенне гэтага колеру.
Халада
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «холада...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. халадабойня, халадалюбны, халадатранспарт, халадатэхніка.
Халадабойня
назоўнік | жаночы род
Невялікая бойня з халадзільнікамі для захоўвання мяса забітай жывёлы.
Халадаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. безасабовая форма: Пра наступленне халадоў, паніжэнне тэмпературы паветра. У кастрычніку стала х.

2. Тое, што і халадзець (у 2 знач.) (размоўнае).

3. Пакутаваць ад холаду; мерзнуць (размоўнае). У вайну і халадалі і галадалі. || закончанае трыванне: пахаладаць.
Халадзец
назоўнік | мужчынскі род
Страва з загуслага пры ахаладжэнні мяснога або рыбнага адвару з дробнымі кавалачкамі мяса або рыбы. || прыметнік: халадцовы.
Халадзець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца халодным, халаднейшым. У канцы лета раніцы халадзеюць. Рукі халадзеюць.

2. пераноснае значэнне: Адчуваць холад ад моцнага хвалявання, страху і пад. Кроў халадзее ў жылах. || закончанае трыванне: пахаладзець.
Халадзільнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Шафа з халадзільнай устаноўкай. Трымаць прадукты ў халадзільніку.

2. Збудаванне, прадпрыемства, спецыяльнае памяшканне з паніжанай тэмпературай для захоўвання чаго-н. у холадзе. Вагон-х. Прамысловы х. || прыметнік: халадзільнікавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.