РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49
Хутаранін
назоўнік | мужчынскі род
Жыхар або ўладальнік хутара. || жаночы род: хутаранка. || прыметнік: хутаранскі.
Хутаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Старанна закручваць, загортваць у што-н., добра ўкрываць. Х. дзіця ў коўдрачку. || закончанае трыванне: захутаць. || зваротны стан: хутацца. || закончанае трыванне: захутацца. || назоўнік: хутанне.
Хутка
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. хуткі, напр. хуткабежны, хуткакрылы, хуткацечны.
Хуткасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. хуткі.

2. Ступень скорасці руху каго-, чаго-н. або распаўсюджання чаго-н. Х. гуку.

3. Ступень скорасці, з якой адбываецца якое-н. дзеянне, працэс. Поле ачышчалася ад снегу з небывалай хуткасцю.

4. Ступень скорасці дастаўкі грузаў. Адправіць груз малой хуткасцю.

5. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын, звязаная з парадкам узаемадзеяння дэталей каробкі скорасцей. Ехаць на трэцяй хуткасці.

6. У механіцы: адносіны пройдзенага целам шляху да часу, за які гэты шлях праходзіцца (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: хуткасны.
Хуткацечны
прыметнік
Які хутка цячэ або хутка праходзіць, мінае. Хуткацечная рака. Хуткацечнае жыццё (пераноснае значэнне). || назоўнік: хуткацечнасць.
Хуткі
прыметнік
1. Які адбываецца з вялікай хуткасцю. Хуткая хада. Хутка (прыслоўе) бегаць.

2. Быстры ў сваіх рухах, дзеяннях, рашэннях і пад., паспешлівы. Хуткія крокі. Х. погляд.

3. Які адбываецца ў кароткі адрэзак часу, а таксама які павінен адбыцца праз невялікі адрэзак часу. Хуткая перамога. Да хуткай сустрэчы. || памяншальная форма: хуценькі. || назоўнік: хуткасць.
Хцівасць
назоўнік | жаночы род
1. Празмернае імкненне задаволіць якое-н. жаданне. Х. да яды.

2. Скупасць, сквапнасць, карыслівасць.
Хцівец
назоўнік | мужчынскі род
Той, каму ўласціва хцівасць, хцівы чалавек. || жаночы род: хцівіца.
Хцівы
прыметнік
1. Нястрымны ў імкненні задаволіць якое-н. жаданне, падкі да чаго-н. Х. на грошы. Х. на чужое дабро.

2. Які выражае хцівасць. Х. погляд.

3. Скупы, карыслівы. Хцівая пагоня за багаццем.
2009–2019. Беларусь, Менск.