РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 49
Халадзільны
прыметнік
1. Прызначаны для ахаладжэння, замарожвання чаго-н. Халадзільная камера.

2. Які адносіцца да захавання чаго-н. пры штучна паніжанай тэмпературы. Халадзільная тэхніка.
Халадзіна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і халадэча. На дварэ х.
Халадзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць халодным, ахалоджваць, астуджваць. Раса халодзіць ногі.

2. Выклікаць адчуванне холаду. Вецер дзьмуў у спіну і прыемна халадзіў. Страх халадзіў кроў у жылах (пераноснае значэнне). || назоўнік: халаджэнне.
Халадзішча
назоўнік | мужчынскі род
Вельмі моцны холад.
Халаднаваты
прыметнік
1. Умерана халодны. Халаднаватае надвор'е.

2. пераноснае значэнне: Раўнадушны, бясстрасны. Халаднаватыя адносіны. || назоўнік: халаднаватасць.
Халаднець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца халодным, халаднейшым. Бліжэй к вечару паветра халаднела. Рукі пачынаюць х.

2. пераноснае значэнне: Траціць душэўную цеплыню, станавіцца абыякавым. Дружба астывала, халаднела. || закончанае трыванне: пахаладнець.
Халаднік
назоўнік | мужчынскі род
Халодная страва з бацвіння і шчаўя, запраўленая пакрышаным агурком, цыбуляй, яйцом і смятанай. || прыметнік: халадніковы.
Халадок
назоўнік | мужчынскі род
1. Цяністае месца, цянёк. Сядзець у халадку.

2. Свежае халаднаватае паветра. Павеяла халадком.

3. Час сутак, калі ўжо спала або яшчэ не наступіла спёка. Халадком добра касіць.

4. пераноснае значэнне: Стрыманасць, раўнадушнасць у адносінах да каго-, чаго-н. У. голасе яго адчуваўся х.
Халадэча
назоўнік | жаночы род
Моцны холад. На дварэ х., не вытрымаць.
Халаміда
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і хламіда.
2009–2019. Беларусь, Менск.