РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 49
Халасты
прыметнік
1. Нежанаты. Х. мужчына.

2. Уласцівы нежанатаму чалавеку. Халастое жыццё.

3. Які складаецца з халасцякоў. Халастая кампанія.
Халасты
прыметнік
1. Не звязаны з выкананнем карыснай работы, не рабочы. Матор працаваў на халастых абаротах. Змагацца з халастым прабегам машын.

2. Не здольны паразіць цэль; не баявы. Х. выстрал. Х. патрон.
Халасцяк
назоўнік | мужчынскі род
Нежанаты мужчына. Стары х. || прыметнік: халасцяцкі.
Халасцячка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Незамужняя жанчына (звычайна пра немаладую).
Халат
назоўнік | мужчынскі род
1. Верхняе хатняе або рабочае адзенне, якое захінаецца або зашпіляецца. Рабочы х.

2. Верхняе адзенне ў некаторых азіяцкіх народаў, полы якога захінаюцца адна за другую. || памяншальная форма: халацік. || прыметнік: халатны. Халатная тканіна.
Халатны
прыметнік
Нядобрасумленны, нядбайны. Халатныя адносіны да выканання сваіх абавязкау. || назоўнік: халатнасць.
Халва
назоўнік | жаночы род
Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе спрасаванай масы з расцёртага сланечніку, арэхаў і пад. || прыметнік: халвовы. Халвовая маса.
Халепа
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Надвор'е са снегам і дажджом; хлюпота. || прыметнік: халепны.
Халера
назоўнік | жаночы род
1. Востразаразная кішэчная хвароба, якая суправаджаецца рвотай, паносам, агульным парушэннем дзейнасці арганізма.

2. Ужываецца як лаянкавае слова (размоўнае грубае). Х. яго ведае. || прыметнік: халерны. Халерная эпідэмія.
Халерык
назоўнік | мужчынскі род
Тэмпераментны, неўраўнаважаны чалавек, які лёгка ўзбуджаецца пад уздзеяннем якіх-н. уражанняў. || прыметнік: халерычны. Х. тэмперамент.
2009–2019. Беларусь, Менск.