РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 49
Халіф
назоўнік | мужчынскі род
Тытул вярхоўнага правіцеля мусульман у арабскіх краінах да 13 ст., а таксама тытул егіпецкага і турэцкага султанаў і асоба, якая мела гэты тытул. || прыметнік: халіфскі.
Халіфат
назоўнік | мужчынскі род | гістарычнае
1. Сістэма мусульманскага феадальнага кіравання, пры якой халіф спалучаў свецкую ўладу з духоўнай.

2. Феадальная дзяржава, створаная ў выніку арабскага заваявання, якую ўзначальваў халіф. || прыметнік: халіфацкі.
Халмагорка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Карова халмагорскай пароды. || прыметнік: халмагорскі.
Халодны
прыметнік
1. З нізкай або адносна нізкай тэмпературай (паветра, цела). Халоднае лета. Халодныя рукі.

2. Які астыў, страціў цеплыню. Х. суп. Халодная каша.

3. Які не ацяпляецца. Халодная веранда.

4. Які дае мала цяпла, дрэнна грэе, не трымае цяпла. Халодныя боты. Халодныя рукавіцы.

5. Які пакутуе ад холаду (размоўнае). Дзеці былі часта галодныя і халодныя.

6. Які ажыццяўляецца пры нізкіх тэмпературах, без награвання. Халодная коўка металу.

7. пераноснае значэнне: Звязаны з пачуццём унутранага, душэўнага холаду. Х. чалавек.

8. пераноснае значэнне: Строгі і нядобразычлівы. Х. погляд. Х. прыём.

9. пераноснае значэнне: Невыразны, бляклы. Халодныя фарбы. 10. халодная: Памяшканне для арыштаваных (размоўнае устарэлае). Пасадзіць у халодную. 1

1. халоднае: Тое, што і халадзец. Халодная вайна — варожа-агрэсіўная палітыка рэакцыйных колаў імперыялістычных дзяржаў. Халодная зброя — шабля, піка, штык і пад. || назоўнік: халоднасць.
Халоп
назоўнік | мужчынскі род
1. У старажытнай Русі: паднявольная асоба, па становішчу блізкая да раба; у прыгоннай Расіі: прыгонны селянін, слуга.

2. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які рабалепствуе, падхалімнічае перад кім-н.; халуй (пагардлівае). || жаночы род: халопка. || прыметнік: халопскі.
Халопнічаць
дзеяслоў | пагардлівае | незакончанае трыванне
Дзейнічаць па-халопску, так, як халоп (у 2 знач.); рабалепстваваць.
Халопства
назоўнік | ніякі род
1. Стан халопа (у 1 знач.).

2. зборны назоўнік: Халопы.

3. пераноснае значэнне: Паводзіны, уласцівыя халопу (у 2 знач.; пагардлівае).
Халтура
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Пабочны, звыш асноўнага, звычайна лёгкі заработак. Пасля работы займацца халтурай.

2. Нядобрасумленна, неахайна, без ведання справы выкананая работа, а таксама рэч, зробленая такім чынам.
Халтурны
прыметнік | размоўнае
Які з'яўляецца халтурай (у 2 знач.), які займаецца халтурай (у 2 знач.). Халтурная работа. || назоўнік: халтурнасць.
Халтуршчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Той, хто займаецца халтурай (у 1 знач.).

2. Той, хто робіць што-н. нядобрасумленна, неахайна. || жаночы род: халтуршчыца. || прыметнік: халтуршчыцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.