РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 49
Халтурыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Займацца якой-н. работай звыш асноўнай для пабочнага, звычайна лёгкага заробку.

2. Нядобрасумленна адносіцца да працы, неахайна выконваць работу.
Халуй
назоўнік | мужчынскі род
У буржуазна-дваранскім грамадстве: слуга, лакей (устарэлае).

2. пераноснае значэнне: Падхалім (пагардлівае). || прыметнік: халуйскі. Халуйская паслужлівасць.
Халуйства
назоўнік | ніякі род | пагардлівае
Паводзіны халуя; падхалімства.
Халуйстваваць
дзеяслоў | пагардлівае | незакончанае трыванне
Весці сябе па-халуйску, падхалімнічаць.
Халупа
назоўнік | жаночы род
Невялікая бедная хата. Жыць у халупе.
Халцэдон
назоўнік | мужчынскі род
Мінерал, разнавіднасць кварцу. || прыметнік: халцэдонавы.
Халэмус
назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае | размоўнае | жартаўлівае | выказнік
Тое, што і хана.
Халява
назоўнік | жаночы род
1. Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена. Прышыць новыя перады да халяў.

2. На халяву (размоўнае грубае) — 1) хітруючы, нічога не робячы (жыць, пражыць і пад.); на дурніцу. Пражыць жыццё на халяву; 2) бясплатна, дарэмна, нічога не плацячы (рабіць што-н., выпіваць). Напіцца на халяву.
Хам
назоўнік | мужчынскі род | пагардлівае | лаянкавае
Грубы, нахабны чалавек. || жаночы род: хамка.
Хам'ё
назоўнік | ніякі род | размоўнае | зборны назоўнік | грубае
Хамы. Трэба пазбаўляцца ад хам'я.
2009–2019. Беларусь, Менск.