РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4
Цверазець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца цвярозым, цверазейшым. || закончанае трыванне: працверазець і ацверазець.
Цверазіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць цвярозым, цверазейшым, прыводзіць у цвярозы стан.
Цверда
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «цвёрда...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. цвердавэнджаны, цвердазём, цвердалобы, цвердамерзлы, цвердапаліўны, цвердаплодны, цвердаскуры, цвердасплаўны, цвердацелы.
Цвердаваты
прыметнік
Не зусім цвёрды. Цвердаватая скарынка.
Цвердавэнджаны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Цвёрды ў выніку працяглага вэнджання (пра кілбасы).
Цвердазём
назоўнік | мужчынскі род
Цвёрдая, не рыхлая глеба. || прыметнік: цвердазёмны.
Цвердакрылыя
прыметнік
Атрад насякомых; жукі.
Цвердалобы
прыметнік | размоўнае | іранічны сэнс
Вельмі ўпарты; тугі на розум, тупы. || назоўнік: цвердалобасць.
Цвердзь
назоўнік | жаночы род
1. Цвёрдасць (размоўнае).

2. Цвёрдая аснова, апора чаго-н. (устарэлае). Зямная ц. (суша).
Цвет
назоўнік | мужчынскі род
1. зборны назоўнік: Кветкі на раслінах і дрэвах у перыяд цвіцення. Цвету было многа на яблыні, а яблыкаў няма. Ліпавы ц. лечыць прастуду.

2. Час цвіцення. Здарылася гэта, калі вішні былі ў цвеце.

3. пераноснае значэнне: Лепшая, перадавая частка чаго-н. Ц. моладзі.

4. пераноснае значэнне: Росквіт сіл, гады маладосці. Памёр у цвеце сіл.

5. Кветка (абласное).
2009–2019. Беларусь, Менск.