РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4
Цвікарня
назоўнік | жаночы род
Майстэрня па вырабу цвікоў.
Цвілы
прыметнік
1. Пакрыты цвіллю. Ц. хлеб.

2. Які патыхае цвіллю. Ц. пах.
Цвіль
назоўнік | жаночы род
1. Плесневы налёт на чым-н., які ўзнікае ад сырасці, гніення і пад.; (на вадкасці) бросня.

2. пераноснае значэнне: Аб чым-н. застойным, шкодным. Адолець адвечную ц. || прыметнік: цвільны. Ц. грыбок.
Цвінтар
назоўнік | мужчынскі род
Царкоўны двор, агароджанае месца вакол царквы, дзе выконвалі розныя царкоўныя абрады і хавалі некаторых служыцеляў царквы. На цвінтары раслі векавыя ліпы. || прыметнік: цвінтарны.
Цвінтарэй
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая лекавая расліна сямейства гарычкавых з ярка-ружовымі кветкамі. || прыметнік: цвінтарэевы.
Цвісці
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пакрывацца кветкамі, раскрывацца, распускацца (пра кветкі). Цвітуць вішні. Цвітуць астры.

2. пераноснае значэнне: Знаходзіцца ў стане фізічнага росквіту, быць здаровым, прыгожым. Дзяўчына цвіце.

3. пераноснае значэнне: Паспяхова развівацца, квітнець. Цвіці, краіна наша!

4. Пакрывацца цвіллю. Стаячая вада цвіце. Хлеб цвіце. || назоўнік: цвіценне.
Цвыркаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць рэзкія адрывістыя гукі (пра некаторых птушак і насякомых).

2. Утвараць гукі, падобныя на цвырканне птушак. || аднакратны дзеяслоў: цвыркнуць. || назоўнік: цвырканне.
Цвыркун
назоўнік | мужчынскі род
Насякомае атрада прастакрылых, якое трэннем крыл утварае строкат. У сенцах аж заходзіўся ц. || прыметнік: цвыркуновы.
Цвэгаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Ледзь дыхаць. Жонка памерла, і ён ледзь цвэгае.
Цвяліцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Дражніцца, жартаваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.