РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4
Цвяліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Дражніць, раздражняць. Ц. сабаку. Ц. рану.

2. пераноснае значэнне: Верадзіць, трывожыць. Ц. успаміны. Ц. душу. || закончанае трыванне: уцвяліць.
Цвярдзець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца цвёрдым, цвярдзейшым. Ад холаду зямля пачала ц.

2. пераноснае значэнне: Станавіцца непахісным, мужным, вынослівым. З гадамі Сашка цвярдзеў і мужнеў. || закончанае трыванне: сцвярдзець і зацвярдзець. || назоўнік: зацвярдзенне. || назоўнік: цвярдзенне.
Цвярдыня
назоўнік | жаночы род
1. Крэпасць, умацаванае месца. Брэсцкая крэпасць — наша ц.

2. пераноснае значэнне: Цвёрдая апора. Ц. міру.
Цвярозасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. цвярозы.

2. Стан цвярозага, разважлівага чалавека.
Цвярозы
прыметнік
1. Не п'яны. Ц. чалавек.

2. пераноснае значэнне: Разважлівы, сур'ёзны, без фантазёрства. Цвярозыя разважанні. || назоўнік: цвярозасць.
Цвятны
прыметнік
Цвятная капуста — асобы від капусты, суквецце якой ідзе ў ежу.
2009–2019. Беларусь, Менск.