РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1
Цокаль
назоўнік | мужчынскі род
1. Ніжняя патоўшчаная частка сцяны, збудавання, калоны, помніка, якая абапіраецца на фундамент. Ц. калоны. Ц. шматпавярховага дома.

2. Металічная частка электрычнай лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: цокальны. Ц. паверх.
Цокат
назоўнік | мужчынскі род
Гукі цокання, удары ног, капытаў. Ц. падкоў.
Цокаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць адрывістыя кароткія гукі, стукаючы чым-н. цвёрдым аб камень, метал і пад. Падковы цокаюць па бруку.

2. Утвараць кароткія звонкія гукі (пра птушак і звяроў). || аднакратны дзеяслоў: цокнуць. || назоўнік: цоканне.
Цокаць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Не адрозніваць гукі «ц» і «ч» пры вымаўленні ў некаторых народных гаворках. || назоўнік: цоканне.
Цопаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і цапаць. || аднакратны дзеяслоў: цопнуць. || назоўнік: цопанне.
Цот
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Гульня, заснаваная на падліку цотных і няцотных ачкоў. Гуляць у ц. і лішку.
Цотны
прыметнік
Лік, які пры дзяленні на два не мае астатку, кратны двум. || назоўнік: цотнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.