РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5
Цуг
назоўнік | мужчынскі род
Запрэжка, у якой коні, валы і пад. ідуць гужам або парамі адна за адной. || прыметнік: цугавы. Цугавая запрэжка.
Цугам
прыслоўе
1. Запрэжкай у дзве або тры пары, гужам.

2. Гужам, адзін за адным. Жураўлі ляцелі ц.
Цуглі
назоўнік
Два металічныя звяны, якія прымацаваны да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзвання каня. || прыметнік: цуглевы.
Цуд
назоўнік | мужчынскі род
1. Штосьці звышнатуральнае, выкліканае паводле рэлігійных уяўленняў боскай сілай. Спадзявацца на ц. (калі няма выйсця, няма ратунку). З цудаў ц.! (пра што-н. незвычайнае).

2. Нешта здзіўляючае сваёй незвычайнасцю. Цуды гераізму. З. выказнік: Надзвычайна добры, непараўнальны. Пагода сёння — ц.! Не кулеш, а — ц.! Цуды ў рэшце (размоўнае жартаўлівае) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае. Цудаюда — у казках: пачвара, страшыла.
Цудадзей
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі майстар сваёй справы; той, хто ўмела, па-мастацку валодае чым-н. А які ён на кухні ц.! || жаночы род: цудадзейка.
Цудадзейны
прыметнік
1. Незвычайнай сілы ўздзеяння, які творыць цуды. Цудадзейнае лякарства.

2. Вельмі прыгожы, чароўны. Цудадзейная музыка. || назоўнік: цудадзейнасць.
Цудам
прыслоўе
Незразумела як, незвычайным чынам, па шчаслівай выпадковасці. Ц. не спазніўся. Дом ц. уцалеў пасля бамбёжкі.
Цудатворац
назоўнік | мужчынскі род
1. У рэлігійных уяўленнях: бажаство, святы, што творыць цуды. У кутку гарэла лампадка перад абразамі цудатворцаў.

2. пераноснае значэнне: Той, хто робіць што-н. дзіўнае, надзвычайнае. Гэта быў не проста ўрач, а сапраўдны ц.
Цудатворны
прыметнік
1. Які творыць цуды (у 1 знач.). Цудатворная крынічка.

2. Які выклікае што-н. вельмі добрае, незвычайнае (кніжнае). Ц. клімат. Цудатворныя таблеткі. || назоўнік: цудатворнасць.
Цудоўны
прыметнік
1. Які ўспрымаецца як цуд. Цудоўнае выратаванне.

2. Выдатны, адмысловы; вельмі добры. Ц. будынак.

3. Багата адораны прыродай. Ц. паэтычнае:

4. Вельмі прыгожы, маляўнічы. Ц. крыявід. Ц. дзень.

5. Цікавы, захапляючы. Цудоўная казка захапіла дзяцей.

6. Прыемны, дзіўны, мілагучны. Ц. голас. Ц. водар ліп.

7. Багаты, раскошны. Ц. край. || назоўнік: цудоўнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.