РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Цыбаты
прыметнік
1. Высокі, хударлявы. Ц. хлопец.

2. Пра тонкія і доўгія ногі. Дзяцюк заскакаў на сваіх цыбатых нагах. || назоўнік: цыбатасць.
Цыбік
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Скрынка з чаем вагой да двух пудоў. Чай у цыбіках.
Цыбук
назоўнік | мужчынскі род
1. Полы трубкападобны стрыжань курыльнай люлькі.

2. Сцябло. Кукурузныя цыбукі.
Цыбук
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Вінаградны чаранок, які выкарыстоўваецца для пасадкі.
Цыбулепадобны
прыметнік
Па форме і выгляду падобны на цыбулю. || назоўнік: цыбулепадобнасць.
Цыбуліна
назоўнік | жаночы род
1. Патоўшчаная частка (звычайна падземная) сцябла некаторых раслін. Ц. цюльпана.

2. Галоўка цыбулі. Пакрышыць цыбуліну ў суп.

3. Расшыраная частка некаторых органаў, частка арганізма. Ц. воласа. || памяншальная форма: цыбулінка.
Цыбульны
прыметнік
1. гл. цыбуля.

2. Які па смаку, паху нагадвае цыбулю. Цыбульная прыправа.

3. Падобны па форме на цыбуліну. Цыбульныя купалы цэркваў ззялі на сонцы.
Цыбуля
назоўнік | жаночы род
1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай у падземнай частцы і трубчастымі лістамі зверху. Пасадзіць цыбулю.

2. зборны назоўнік: Ядомыя трубчастыя лісты або падземныя галоўкі гэтай расліны. Зялёная ц. Рэпчатая ц.

3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных. Ц. мядзведжая. || памяншальная форма: цыбулька. || прыметнік: цыбульны. Сямейства цыбульных (назоўнік).
Цыбур
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Сцябло, звычайна полае і пругкае. Цыбуры сланечніку.
Цывілізаваны
прыметнік
Які з'яўляецца носьбітам цывілізацыі (у 2 знач.). || назоўнік: цывілізаванасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.