РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1
Цьма
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што і цемра, цемрадзь.

2. пераноснае значэнне: Невуцтва, неадукаванасць, некультурнасць.
Цьма
назоўнік | жаночы род
1. У лікавай сістэме старажытнай Русі: дзесяць тысяч (устарэлае).

2. Тое, што і процьма. Цьма цьмушчая (размоўнае) — вельмі многа, безліч.
Цьмець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Цьмяна гарэць. У зямлянцы цьмела газоўка.

2. Станавіцца цьмяным, менш выразным, цямнець. Пад раніцу зоркі цьмеюць. Перажытае ўсё больш цьмела, забывалася (пераноснае значэнне).

3. Вылучацца сваім цьмяным колерам, цямнела.
Цьмяны
прыметнік
1. Ледзь прыкметны, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.).

2. Цёмны, пацямнелы. Цьмянае неба.

3. пераноснае значэнне: Без бляску, невыразны (пра вочы, поглад).

4. пераноснае значэнне: Без яснага, выразнага сэнсу; мала зразумелы. Цьмяная фармуліроўка. || назоўнік: цьмянасць.
Цьфу
гукапераймальнае | размоўнае
Імітаванне гука пляўка. Цьфу! Абрыдзеў як горкая рэдзька.
2009–2019. Беларусь, Менск.