РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7
Цэбар
назоўнік | мужчынскі род
Шырокая драўляная пасудзіна з клёпак, з двума вушкамі. || памяншальная форма: цэбрык і цабэрак. || прыметнік: цэбравы.
Цэбрык
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. цэбар.

2. Невялікі цэбар.
Цэгла
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Будаўнічы матэрыял у форме прамавугольных брускоў з гліны і іншых асадкавых парод. || прыметнік: цагляны і цагельны. Цагляны будынак. Цагельны завод. Цагельная прамысловасць.
Цэд
назоўнік | мужчынскі род
Працэджаны раствор заквашанай у вадзе аўсянай мукі, з якога вараць кісель.
Цэдра
назоўнік | жаночы род
Верхні слой скуркі пладоў цытрусавых, а таксама высушаная скурка іх, якая ў патоўчаным выглядзе служыць вострай прыправай. Лімонная ц. || прыметнік: цэдравы.
Цэзар
назоўнік | мужчынскі род
1. Тытул старажытных і візантыйскіх імператараў; кесар.

2. Манарх, уладар (устарэлае).
Цэзура
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. У вершаскладанні: паўза, якая падзяляе радок на часткі. Вялікая ц. Малая ц.

2. У музычным выкананні: кароткая паўза паміж дзвюма фразамі або завершанымі раздзеламі. Ладавая ц. || прыметнік: цэзурны.
Цэйтнот
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. У шахматах, шашках: становішча, калі іграку не хапае адведзенага часу на абдумванне чарговых хадоў пры гульні з гадзіннікам.

2. пераноснае значэнне: Востры недахоп часу ў якой-н. справе. Пастаянны ц. || прыметнік: цэйтнотны.
Цэйхгауз
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Ваенны склад зброі, абмундзіравання, харчоў. || прыметнік: цэйхгаузны.
Цэласны
прыметнік
Які валодае ўнутраным адзінствам. Цэласная тэорыя. || назоўнік: цэласнасць. Тэрытарыянальная ц. дзяржавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.