РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Цярністы
прыметнік
1. Калючы; пакрыты шыпамі (пра хмызняк, шыпы і пад.). Ц. куст.

2. пераноснае значэнне: Цяжкі, пакутлівы. Ц. шлях яму давялося прайсці. || назоўнік: цярністасць.
Цярноўка
назоўнік | жаночы род
Наліўка з пладоў цёрну або цернаслівы.
Цярпенне
назоўнік | ніякі род
1. Здольнасць цярпець, стойка пераносіць жыццёвыя нягоды. Няма цярпення слухаць яе скаргі.

2. Настойлівасць, уменне захоўваць вытрымку ў якой-н. справе, рабоце. Работа з дзецьмі патрабуе вялікага цярпення.Цярпенне лопнула (размоўнае) — не хапіла вытрымкі.
Цярпецца
дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | незакончанае трыванне
Пра магчымасць цярпець. Цярпі пакуль цярпіцца. Не цярпіцца хутчэй даведацца.
Цярпець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Мужна, стойка пераносіць фізічныя і маральныя пакуты. Ц. боль. Ц. непрыемнасці.

2. Мірыцца з наяўнасцю каго-, чаго-н., пагаджацца з кім-, чым-н. Не ц. каго-небудзь. Не ц. пярэчання.

3. Зносіць што-н. непрыемнае. Ц. няўдачу.

4. Несці страты. Пасевы церпяць ад засухі.

5. Быць такім, што можна адкласці, пачакаць; мець магчымасць пачакаць, не спяшацца. Пакуль цярпіць пагода, трэба закончыць уборку ўраджаю. || закончанае трыванне: пацярпець.
Цярпімы
прыметнік
1. Такі, які можна цярпець, з якім можна мірыцца. Цярпімыя ўмовы жыцця.

2. Які ўмее мірыцца з кім-, чым-н.; памяркоўны. Цярпімыя адносіны да чаго-н. || назоўнік: цярпімасць. Ц. да чужых выказванняў.
Цярплівы
прыметнік
Надзелены вялікім цярпеннем. Ц. чалавек. Цярплівыя адносіны. Цярпліва (прыслоўе) тлумачыць што-небудзь. || назоўнік: цярплівасць.
Цясак
назоўнік | мужчынскі род
Халодная зброя ў выглядзе шырокага, вострага з абодвух бакоў клінка з крыжападобнай ручкай.

2. Цяслярская сякера для часання дрэва (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: цясачны.
Цясла
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Цяслярская прылада з паўкруглым лязом для выдзёўбвання карыт, начовак і пад.
Цясляр
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны, узвядзеннем драўляных будынкаў і пад. || прыметнік: цяслярскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.