РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Цяслярства
назоўнік | ніякі род
Рамяство, занятак цесляра. Займацца цяслярствам.
Цяслярыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Працаваць цесляром. Ён яшчэ на поўную сшу цяслярыць. || назоўнік: цясляранне.
Цясніна
назоўнік | жаночы род
Вузкая, глыбокая рачная даліна з крутымі стромкімі схіламі. Глыбокая ц. Дар 'яла.
Цясніцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Размяшчацца ў вялікай колькасці на невялікай прасторы блізка адзін ад аднаго.

2. пераноснае значэнне: Пра думкі, пачуцці: захапляць, напаўняць сабою. У галаве цясніліся думкі.

3. Станавіцца цясней, вызваляючы месца для каго-, чаго-н.; пацясняцца.
Цясніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прымушаць адступіць; адцясняць. Ц. варожыя флангі.

2. Абмяжоўваць каго-н. у прасторы, плошчы. Не буду я вас ц., паеду да сына.

3. Сціскаць, спіраць (грудзі, дыханне і пад.). Праксэда адчувала, як цясніла ёй дыханне.
Цяснота
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і цесната.
Цяўе
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік | абласное
Націнне. Маці наламала бурачнага цяўя.
Цяўкаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пра сабак, лісіц, шчанят: адрывіста брахаць. Лісяня цяўкала, як сабака. || аднакратны дзеяслоў: цяўкнуць. || назоўнік: цяўканне.
Цяўнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | зборны назоўнік
Тое, што і цяўе. Наламаць цяўніку.
Цяцера
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Тое, што і цецярук.

2. пераноснае значэнне: Пра някемлівага, няспрытнага чалавека (размоўнае неадабральнае). Глухая ц. (пра глухога чалавека). Сонная ц. (пра вялага, соннага чалавека).
2009–2019. Беларусь, Менск.