РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Цяжкасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. цяжкі.

2. звычайна Цяжкія прадметы. Перавозка цяжкасцей.

3. Непрыемнае адчуванне; змрочны настрой, стан.
Цяжкі
прыметнік
1. Які мае вялікую вагу або з грузам вялікай вагі. Чамадан быў вялікі і ц. Конь ледзь цягнуў ц. зоз.

2. Павольны, стомлены. Нехта набліжаўся цяжкімі крокамі.

3. Які робіць уражанне вялікай вагі; густы, непразрысты. Цяжкія хмары.

4. Пра стыль, мову, твор: які нялёгка зразумець; складаны, няясны. Аповесць напісана цяжкім стылем.

5. Масіўны, пазбаўлены лёгкасці. Вуліца была забудавана цяжкімі дамахамі.

6. Моцны. Ц. ўдар.

7. Які патрабуе высілку, нялёгкі для выканання, турботны, складаны. Цяжкае жыццё. Цяжкія часы. Ц. абавязак.

8. Моцны, балючы, глыбокі. Цяжкая крыўда. Цяжкая страта.

9. Які доўга і дрэнна ператраўліваецца (пра ежу). 10. Пра ступень хваробы: моцны, небяспечны. Цяжкая хвароба. Ц. стан параненага. 1

1. Які з'яўляецца цяжарам для каго-н., прыносіць клопат, турботы каму-н. Ц. сем'янін. 12. Змрочны, невясёлы, сумны. Ц. настрой. Цяжкія думкі. 13. Удушлівы, непрыемны (пра паветра, пах і пад.). Ц. дух.Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманню цяжараў. Цяжкая вада — ізатопная разнавіднасць вады, у якой звычайны вадарод часткова або поўнасцю заменены цяжкім вадародам. Цяжкая прамысловасць — прамысловасць па вырабу сродкаў вытворчасці. Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў. || назоўнік: цяжкасць.
Цяжэрны
прыметнік | размоўнае
Вельмі цяжкі. Ц. чамадан.
Цяжэць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца цяжэйшым, прыбаўляць у вазе. Мокрае адзенне цяжэе.

2. Адчуваць стомленасць, цяжкасць. Рукі і ногі цяжэюць. || закончанае трыванне: ацяжэць і пацяжэць.
Цякучка
назоўнік | жаночы род | размоўнае | неадабральнае
Розныя штодзённыя справы, якія перашкаджаюць асноўным, галоўным. Ц. заела.
Цякучы
прыметнік
1. Вадкі, здольны цячы. Цякучыя і сыпучыя целы.

2. Які працякае, дзіравы. Цякучае вядро.

3. Які знаходзіцца ў руху, цячэ (пра ваду); праточны. 3. пераноснае значэнне: Які часта мяняецца; непастаянны, няўстойлівы. Ц. састаў рабочых. || назоўнік: цякучасць.
Цялежка
назоўнік | жаночы род
1. Ручная ці механічная павозка для перавозкі грузаў.

2. Рухомая частка некаторых машын, тэхнічных канструкцый (спецыяльны тэрмін). З. толькі У калёсах — пярэднія колы на восі з аглоблямі. || прыметнік: цялежачны.
Цялесны
прыметнік
1. гл. цела.

2. Прычынены целу; фізічны. Цялесныя пашкоджанні. Ц. недахоп.

3. Які мае матэрыяльную аснову, у процілегласць духоўнаму. Цялесныя з'явы. || назоўнік: цялеснасць.
Цяліца
назоўнік | жаночы род | абласное
Цялушка, якая яшчэ не прыводзіла цялят. || памяншальная форма: цялічка.
Цяліцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пра карову, самку аленя, лася і некаторых інш. жывёл: раджаць, нараджаць дзіця. || закончанае трыванне: ацяліцца. || назоўнік: цяленне.
2009–2019. Беларусь, Менск.