РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Цямляк
назоўнік | мужчынскі род
Пятля з рэменя, стужкі і пад. на эфесе ручной халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.). Шашка з раменным цемляком. || прыметнік: цямлячны.
Цямнецца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і цямнець (у 2 і 3 знач.). || закончанае трыванне: сцямнецца.
Цямнець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца цёмным, цямнейшым; траціць яркасць. Срэбра з часам цямнее.

2. безасабовая форма: Пра надыход цемнаты; змяркацца. Улетку позна цямнее.

3. Вылучацца сваім цёмным колерам, віднецца (пра што-н. цёмнае). Здалёк цямнеў лес. На фоне неба цямнела нейкая ностаць. || закончанае трыванне: пацямнець і сцямнець. || назоўнік: пацямненне.
Цямніца
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Месца зняволення, турма. || прыметнік: цямнічны.
Цямніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць цёмным, цямнейшым.

2. Гаварыць блытана, няпраўду (размоўнае). Ты штосьці цямніш са сваім ад'ездам.
Цямно (цямна)
прыслоўе
Да цямна — да позняга вечара; ад цямна да цямна — увесь дзень, ад рання да позняга вечара.
Цямнота
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і цемната.
Цямочак
назоўнік | мужчынскі род
На цямочку — вельмі рана, на світанні.
Цямравы (цямраны)
прыметнік | абласное
Змрочны, цемнаваты.
Цямця-лямця
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
Пра няспрытнага, непаваротлівага чалавека. На сход прыплёўся і гэты ц.-л.
2009–2019. Беларусь, Менск.