РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Цянёк
назоўнік | мужчынскі род
Месца, прастора, куды не падаюць сонечныя промні; халадок. Сядзець у цяньку.
Цянётнік
назоўнік | мужчынскі род
Павук, які пляце павуціну, цянёты. || прыметнік: цянётнікавы.
Цянёты
назоўнік
1. Сетка для лоўлі звяроў. Трапіць у ц.

2. Тое, што і павуціна (размоўнае). || прыметнік: цянётны.
Цяністы
прыметнік
Багаты ценем. Цяністая вярба. Ц. сад. || назоўнік: цяністасць.
Цянькамі
прыслоўе | размоўнае
Напрасткі, нацянькі. Хлопцы ідуць ц. да сяліб.
Цяп-ляп
гукапераймальнае | размоўнае
Ужыв. для абазначэння хуткага, але абыякавага выканання работы. Цяплян і гатова.
Цяпаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Сячы. Ц. сякераю. || закончанае трыванне: цяпнуць. || назоўнік: цяпанне.
Цяпельца
назоўнік | ніякі род | абласное
Невялікі касцёр, вогнішча. Пастухі разеялі ц.
Цяпер
прыслоўе і злучнік
1. прыслоўе: Зараз, у гэты момант. Папрацавалі, ц. і адпачыць можна.

2. злучнік: Ужыв. пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі. Школу пабудавалі новую, прыгожую, ц., калі гаварыць пра дзяцей, то яны вельмі задаволены.
Цяперака
прыслоўе | абласное
Цяпер, зараз, у сучасны момант. Ц. лета, можна і ў зямлянцы пажыць.
2009–2019. Беларусь, Менск.