РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 65
Цвярозы
прыметнік
1. Не п'яны. Ц. чалавек.

2. пераноснае значэнне: Разважлівы, сур'ёзны, без фантазёрства. Цвярозыя разважанні. || назоўнік: цвярозасць.
Цвятны
прыметнік
Цвятная капуста — асобы від капусты, суквецце якой ідзе ў ежу.
Цеканне
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Вымаўленне «ц» на месцы мяккага этымалагічнага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — хаціна).
Цела
назоўнік | ніякі род
1. Матэрыя, рэчыва, што так ці інакш абмежавана ў прасторы; асобны прадмет у прасторы. Цвёрдае ц. Газападобнае ц. Геаметрычнае ц.

2. Арганізм чалавека або жывёлы ў яго знешніх фізічных формах. Часткі цела. Мёртвае ц. (труп).

3. Тулава, корпус чалавека, жывёлы, птушкі. Ц. ў сіняках.

4. Асноўная частка, корпус чаго-н. Ц. гарматы.(Быць) у целе (размоўнае) — быць поўным, укормленым, сытым. Спасці з цела (размоўнае) — схуднець. Трымаць у чорным целе каго (размоўнае) — сурова, строга абыходзіцца з кім-н. || памяншальная форма: цельца. || прыметнік: цялесны. Ц. колер (ружаваты).
Целаахоўнік
назоўнік | мужчынскі род
Воін, які ахоўваў жыццё якой-н. высокапастаўленай асобы, напр. манарха (устарэлае), а таксама чалавек, які ахоўвае і пастаянна суправаджае каго-н.
Целагрэйка
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што і душагрэйка.

2. Ватовая куртка, ватоўка.
Целасклад
назоўнік | мужчынскі род
Склад, форма цела. Чалавек моцнага целаскладу.
Цельная
прыметнік
Цяжарная (пра карову, ласіху, аленіху і пад.). || назоўнік: цельнасць.
Цельпукаваты
прыметнік | размоўнае
Няскладны, непаваротлівы. Ц. хлопец выглядаў асілкам. || назоўнік: цельпукаватасць.
Цельца
назоўнік | жаночы род
1. гл. цела.

2. множны лік: Невялікія ўтварэнні ў складзе якой-н. жывой тканкі. Белыя крывяныя цельцы (лейкацыты). Чырвоныя крывяныя цельцы (эрытрацыты).
2009–2019. Беларусь, Менск.