РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 65
Целяпацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Свабодна звісаючы, матляцца з боку на бок. Гузік целяпаецца на адной нітачцы.

2. Матляцца, не прылягаючы (пра адзенне). Пінжак целяпаўся на худых нлячах.
Целяпаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Матляць чым-н. Ц. нагамі. || аднакратны дзеяслоў: целяпнуць.
Целяпень
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Нязграбны, нехлямяжы чалавек.
Цемень
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Густая цемната (у 1 знач.). Ц. хоць вока выкалі.
Цемна
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «цёмна...» (у 2 знач.), калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. цемнабровы, цемнавокі, цемнагрывы, цемнаколерны, цемналісты, цемнаскуры, цемнатвары.
Цемнабровы
прыметнік
Які мае цёмныя бровы.
Цемнавокі
прыметнік
Які мае цёмныя вочы.
Цемнаскуры
прыметнік
Які мае цёмны колер скуры. Цемнаскурыя плямёны.
Цемната
назоўнік | жаночы род
1. Адсутнасць святла, асвятлення, цемра. У хаце ц., хоць яшчэ не вечар.

2. пераноснае значэнне: Невуцтва, культурная адсталасць, а таксама (размоўнае) пра малаадукаванага чалавека.
Цемнатвары
прыметнік
1. Які мае смуглявы, цёмны твар.

2. Які мае колер твару, уласцівы негроіднай расе.
2009–2019. Беларусь, Менск.