РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 65
Цеплазабеспячэнне
назоўнік | ніякі род
Цэнтралізаванае забеспячэнне жылых дамоў і прамысловых прадпрыемстваў гарачай вадой і парай для ацяплення бытавых і тэхнічных патрэб.
Цеплаізаляцыя
назоўнік | жаночы род
Ахова жылых, вытворчых і інш. збудаванняў, цеплаўстановак, трубаправодаў і пад. ад непажаданага цеплавога абмену з акаляючым асяроддзем. Ц. трубаправода. || прыметнік: цеплаізаляцыйны.
Цеплакроўныя
назоўнік | ніякі род
Жывёлы з адносна пастаяннай тэмпературай цела, якая не залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя (большасць млекакормячых і птушкі).
Цеплалюбівы
прыметнік
Пра жывёл, расліны: які любіць цяпло, жыве ў цяпле, у цёплым клімаце. Цеплалюбівыя расліны. || назоўнік: цеплалюбівасць.
Цепламер
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор для вызначэння колькасці цеплаты, якую атрымлівае спажывец з цеплафікацыйнай сеткі. || прыметнік: цепламерны.
Цепланасіцель
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Рухомае асяроддзе (газ, пара, вадкасць), якое скарыстоўваецца для пераносу цеплаты.

2. У ядзерным рэактары: вадкае або газападобнае рэчыва, якое выносіць з актыўнай зоны цяпло, вылучанае ў выніку рэакцыі падзелу ядзер.
Цеплаперадача
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Цеплаабмен паміж двума цепланасіцелямі або іншымі асяроддзямі цераз цвёрдую сценку, якая іх размяжоўвае.
Цеплаправод
назоўнік | мужчынскі род
Трубаправод для перадачы на адлегласць гарачай вады, пары.
Цеплаправоднасць
назоўнік | жаночы род
Уласцівасць цел перадаваць цеплыню ад нагрэтых участкаў да больш халодных.
Цеплаправодны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Якому ўласціва цеплаправоднасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.