РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 65
Цеплацэнтраль
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і цеплаэлектрацэнтраль.
Цеплаэлектрацэнтраль
назоўнік | жаночы род
Цеплавая электрастанцыя, якая выпрацоўвае электраэнергію і цеплыню (гарачую ваду, пару) (ЦЭЦ).
Цеплаэнергетыка
назоўнік | жаночы род
Галіна цеплатэхнікі, якая займаецца пераўтварэннем цяпла ў іншыя віды энергіі (механічную, электрычную). || прыметнік: цеплаэнергетычны.
Цеплыня
назоўнік | жаночы род
1. Нагрэтасць чаго-н. (паветра, прадмета, памяшкання). Ад пены разыходзілася ц.

2. Адчуванне ўнутранага цяпла. Па целе разлілася прыемная ц.

3. пераноснае значэнне: Сардэчнасць, дабрата, ласка; добрыя, шчырыя адносіны да каго-, чаго-н. У яго словах чулася душэўная ц.
Церабілка
назоўнік | жаночы род
Машына для цераблення лёну, канапель.
Церабільшчык
назоўнік | мужчынскі род
Работнік, які цярэбіць лён, каноплі. || жаночы род: церабільшчыца.
Церабіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Вызваляцца ад чаго-н., што насела на адзенне, поўсць і пад.; атрасацца.

2. Чысціцца дзюбай (пра птушак).

3. З цяжкасцю рухацца куды-н. (размоўнае). Куды ты цярэбішся?
Церабіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ачышчаць ад хмызняку (лес).

2. Ачышчаць ад бацвіння, карэньчыкаў і пад. (гародніну). Ц. буракі.

3. Ачышчаць ад галінак, сучкоў (спілаванае дрэва).

4. Лузаць, лушчыць. Вавёрка церабіла шышкі. 6. Торгаць, перабіраць пальцамі што-н. 7. пераноснае значэнне: Надакучаць пытаннямі, просьбамі (размоўнае). 8. Вырываць з коранем, убіраць машынай з поля (лён, каноплі). || закончанае трыванне: выцерабіць. || назоўнік: церабленне. || прыметнік: церабільны.
Цераз
прыназоўнік
1. Упоперак чаго-н., з аднаго боку на другі. Перайсці ц. вуліцу. Пабудаваць пераправу ц. раку.

2. Паверх чаго-н. Пераскочыць ц. плот.

3. (пры назвах прадметаў, асяроддзя, праз якія што-н., хто-н. пераходзіць, пранікае). Праз. Ісці ц. лес. Залезці ц. акно. Ц. шыбы ледзь прасочвалася святло.

4. Пры дапамозе каго-, чаго-н. Перадаць прывітанне ц. знаёмага.

5. Праз некаторы час або праз некаторую адлегласць пасля чаго-н. Сустрэліся ц. год. Дрэўцы раслі ц. кожныя дзесяць метраў.

6. Па якой-н. прычыне, па віне каго-н. Ц. яго многія пацярпелі.
Цераззерніца
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Няпоўная завязь зерня ў каласах хлебных злакаў у выніку няпоўнага апылення.
2009–2019. Беларусь, Менск.