РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 65
Церці
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Націскаючы, вадзіць узад і ўперад па чым-н. Ц. надлогу шчоткай. Ц. сніну мачалкай.

2. Размінаючы, ператвараць што-н. у парашок. Ц. тытунь.

3. Пра абутак, адзенне: будучы цесным, нязручным, націраць, пашкоджваць скуру.

4. Пераціраць, рабіць мякчэйшым. Ц. лён. || аднакратны дзеяслоў: церануць і цярнуць.
Церціся
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Церці сябе чым-н. Ц. ручніком.

2. Рухацца, дакранаючыся якой-н. паверхняй да іншай паверхні. Крыгі церліся адна аб адну. Змазаць дэталі машыны, каб не церліся.

3. пераноснае значэнне: Знаходзіцца дзе-н., каля каго-н. без пэўнага занятку, ацірацца (размоўнае). Хлапчукі церліся каля машыны. Ц. каля начальства. || закончанае трыванне: пацерціся. || аднакратны дзеяслоў: цярнуцца.
Цесля
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і цясляр.
Цесната
назоўнік | жаночы род
1. гл. цесны.

2. Адсутнасць прасторы. Жыць у цеснаце. У цеснаце, ды не ў крыўдзе (прыказка).

3. Скапленне людзей на малой прасторы. У аўтобусе ц. || прыметнік: цеснаваты.
Цесны
прыметнік
1. Які займае недастатковую плошчу, непрасторны. Ц. пакой. Цесная вулачка. У вагоне цесна (у знач. выказнік:: цесната ў 3 знач.).

2. Пра адзенне, абутак і пад.: малы па размеру. Цесныя боты.

3. Шчыльна размешчаны адзін каля аднаго. Дзеці сядзелі цесным радком. Цесна (прыслоўе) паставіць кнігі.

4. пераноснае значэнне: Абмежаваны, вузкі. Цеснае кола знаёмых.

5. пераноснае значэнне: Блізкі, непасрэдна звязаны з кім-, чым-н. Ц. кантакт. Цесная дружба. Гэтыя праблемы цесна (прыслоўе) звязаныя. || назоўнік: цесната і цеснасць.
Цеста
назоўнік | ніякі род
1. Вязкая маса з мукі, замешанай на вадзе, малацэ і пад. Замясіць ц. Здобнае ц.

2. Густая маса, атрыманая пры змешванні цвёрдага, сыпкага рэчыва з вадкасцю. Бетоннае ц. || прыметнік: цеставы.
Цестамес
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які замешвае цеста, або апарат, які выконвае такую работу.
Цестамясілка
назоўнік | жаночы род
Машына, якая месіць цеста. Механічная ц. || прыметнік: цестамясільны.
Цестападобны
прыметнік
Па ступені густаты, вязкасці падобны на цеста. Цестападобная маса. || назоўнік: цестападобнасць.
Цесць
назоўнік | мужчынскі род
Жончын бацька. || прыметнік: цесцеў.
2009–2019. Беларусь, Менск.