РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 65
Цалавальнік
назоўнік | мужчынскі род
1. У Расіі 15—18 стст.: службовая асоба, абавязкамі якой былі збор падаткаў і выкананне некаторых судовых і паліцэйскіх функцый.

2. Прадавец віна ў шынку ці карчме (устарэлае).
Цалавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Цалаваць адзін аднаго. Ц. пры сустрэчы. || закончанае трыванне: пацалавацца. || назоўнік: цалаванне.
Цалаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Дакранацца губамі да твару каго-н. у знак любві, ласкі, дружбы і пад. Ц. маці. Ц. руку. || закончанае трыванне: пацалаваць. || назоўнік: цалаванне.
Цалёўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Дошка таўшчынёй у адну цалю. || прыметнік: цалёвачны.
Цалік
назоўнік | мужчынскі род
Няходжаная, няезджаная прастора, звычайна снежная. Дарогі не было, ехалі па цаліку.
Цаліна
назоўнік | жаночы род
1. Зямля, якая ніколі не апрацоўвалася. Узнімаць цаліну.

2. Тое, што і цалік.

3. пераноснае значэнне: Недаследаваная, нявывучаная галіна чаго-н. || прыметнік: цалінны. Цалінныя землі.
Цаліннік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто працуе на цалінных землях. || жаночы род: цалінніца.
Цалкам
прыслоўе
1. У поўным аб'ёме, ад пачатку да канца; не часткова. Перадрукаваць артыкул ц.

2. Да канца, поўнасцю, зусім. Ц. нрысвяціць сябе навуцы.Цалкам і поўнасцю (размоўнае) — поўнасцю (з адценнем узмацнення).
Цалкі
назоўнік | абласное
1. Яечня з цэлымі жаўткамі, не змешанымі з бялкамі.

2. Не ачышчаная, звараная ў лупінах бульба.

3. Зерні канапель, якія застаюцца цэлымі, нястоўчанымі. Канапляныя ц.
Цалком
прыслоўе
Цэлым кавалкам, не жуючы. Ц. глытаць бульбу.
2009–2019. Беларусь, Менск.