РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 65
Цёмнавалосы
прыметнік
Які мае цёмныя валасы. Ц. хлопчык.
Цёмны
прыметнік
1. Пазбаўлены святла, асвятлення. Ц. пакой. Цёмная ноч. У хаце было цёмна (у знач. выказнік:).

2. Блізкі па колеру да чорнага. Цёмная хмара. Цёмныя вочы.

3. пераноснае значэнне: Змрочны, пануры, невясёлы. Цёмныя думкі. На душы цёмна (у знач. выказнік:).

4. пераноснае значэнне: Неадукаваны, невысокай культуры, адсталы. Ц. чалавек.

5. пераноснае значэнне: Які выклікае недавер, падазроны. Цёмная асоба. Цёмныя махінацыі.

6. Незразумелы, няясны, заблытаны. Цёмнае пытанне. Цёмнае мінулае.

7. цёмная: Памяшканне для арыштаваных, карцар (устарэлае). || памяншальная форма: цямнюсенькі.
Цёплы
прыметнік
1. Які мае тэмпературу сярэднюю паміж гарачым і халодным. Цёплая вада. Ц. вецер. Цёплае надвор'е.

2. З высокай сярэднегадавой тэмпературай. Ц. клімат. Цёплыя краіны.

3. Які добра засцерагае ад холаду. Цёплая хустка.

4. пераноснае значэнне: Чулы, сардэчны, прыязны, добразычлівы. Цёплыя словы. Цёплыя адносіны.

5. пераноснае значэнне: Заможны, багаты. Ц. гаспадар.

6. пераноснае значэнне: Мяккі, прыемны для зроку. Цёплыя фарбы восені.

7. цёпла, у знач. выказніка: Пра адчуванне цяпла. Сёння цёпла на дварэ. У пакоі цёпла. У кажушку мне цёпла. Цёпла на душы (пераноснае значэнне) ад добрых слоў. Цёплая кампанія (размоўнае) — група людзей, якая сумесна праводзіць час за заняткам, звычайна непахвальным. Цёплае месца (размоўнае жартаўлівае) — выгадная пасада. || назоўнік: цеплата. || прыметнік: цёпленькі.
Цёрка
назоўнік | жаночы род
1. Сельскагаспадарчая машына для выцярушвання насення з галовак канюшыны, ільну і пад. Механічная ц.

2. Лапатка з ручкай для разгладжвання тынку пры тынкаванні. || прыметнік: цёрачны. Ц. барабан.
Цёрла
назоўнік | ніякі род
Гліняная пасудзіна, у якой труць мак, таўкуць бульбу і пад. У цёрле стаяла недатоўчаная бульба.
Цёрн
назоўнік | мужчынскі род
Калючы куст або дрэва сямейства ружакветных, а таксама плады гэтай расліны чорна-сіняга колеру з шызым налётам, даўкага смаку. || прыметнік: цярновы. Ц. вянок.
Цёска
назоўнік | жаночы род | абласное
Трэска, шчэпка.
Цётка
назоўнік | жаночы род
1. Бацькава або матчына сястра; жонка дзядзькі.

2. Жанчына — наогул (часцей пажылая; размоўнае). || ласкальная форма: цётачка і цётухна. || прыметнік: цётчын.
Цёхкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Утвараць гукі, падобныя на «цёх-цёх». || аднакратны дзеяслоў: цёхнуць. || назоўнік: цёхкат і цёхканне.
Цёця
назоўнік | жаночы род
Зварот, галоўным чынам дзяцей, да дарослай жанчыны.
2009–2019. Беларусь, Менск.