РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 65
Ціпка
назоўнік | жаночы род | ласкальная форма
Курыца. || памяншальная форма: ціпачка.
Ціпун
назоўнік | мужчынскі род
Хвароба птушак — храсткаватая нарасць на канцы языка. Ц. табе на язык (жартаўлівае пажаданне таму, хто сказаў тое, што не варта гаварыць).
Ціпчак
назоўнік | мужчынскі род
Стэпавая кармавая расліна сямейства злакавых. || прыметнік: ціпчаковы.
Цір
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяльна прыстасаванае памяшканне, дзе трэніруюцца страляць у цэль.
Цір
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Састаў з каніфолі, смалы і інш., якім змазваюць стаячы такелаж і рангоўт на караблях.
Ціс
назоўнік | мужчынскі род
1. Хвойнае вечназялёнае дрэва або куст з цвёрдай буравата-чырвонай драўнінай.

2. Каштоўная драўніна гэтага дрэва. || прыметнік: цісавы.
Ціск
назоўнік | мужчынскі род
1. Сіла, што дзейнічае на якую-н. паверхню ў разліку на адзінку плошчы паверхні. Ц. паветра. Ц. пары на сценкі катла.

2. Сіла, што дзейнічае на сценкі крывяносных сасудаў чалавека і жывёл пад уплывам кровазвароту. Павышаны крывяны ц.

3. пераноснае значэнне: Прымус, насілле над чыёй-н. воляй, перакананнямі. Эканамічны ц. на малыя дзяржавы. Многа гадоў жылі людзі пад панскім ціскам.
Ціскальны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які служыць для атрымання адбіткаў, для друкавання. Ц. станок.
Ціскальшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы друкарні, які робіць адбіткі набору на ручным станку. || жаночы род: ціскальшчыца. || прыметнік: ціскальшчыцкі.
Цісканіна
назоўнік | жаночы род
Цесната, штурханіна ў натоўпе.
2009–2019. Беларусь, Менск.