РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 65
Ціскацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Штурхаць, прыціскаць адзін аднаго ў цеснаце.
Ціскаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Націскаць на што-н. шмат разоў.

2. Сціскаць у абнімках, моцна абнімаць (размоўнае). || аднакратны дзеяслоў: ціскануць. || назоўнік: цісканне.
Ціскаць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Друкаваць з дапамогай друкарскага прэса.
Ціскі
назоўнік
1. Прыстасаванне для заціску і трымання прадмета пры яго апрацоўцы.

2. пераноснае значэнне: Тое, што пазбаўляе свабоды дзеяння, ставіць у цяжкае бязвыхаднае становішча. Узяць у ціскі — 1) прыгнятаючы, поўнасцю падпарадкаваць сабе; 2) пра двухбаковы ахоп войск праціўніка. || прыметнік: цісковы.
Цісненне
назоўнік | ніякі род
1. Выцісканне на чым-н. (скуры, метале і пад.) рэльефных узораў, адбіткаў.

2. Рэльефны адбітак, узор, атрыманы такім спосабам. Шпалеры з залатым цісненнем.
Ціснёны
прыметнік
1. Атрыманы пры дапамозе ціснення (у 1 знач.). Ц. ўзор.

2. З цісненнем (у 2 знач.). Сумка з каляровай ціснёнай скуры.
Ціснуцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прыціскацца, набліжацца да каго-, чаго-н. Ц. адзін да аднаго, каб хутчэй выйсці.

2. Жыць у цеснаце. Дзве сям'і ціснуліся ў адным пакойчыку.

3. Пасоўвацца, набліжацца цясней адзін да аднаго, каб вызваліць месца.

4. пераноснае значэнне: Скупіцца, скнарнічаць (размоўнае). Раскашэльвайся, не трэба так ц.
Ціснуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Налягаць сваім цяжарам на каго-, што-н. Ц. пальцам на кнопку званка. Пара цісне на сценкі катла.

2. пераноснае значэнне: Прыгнятаць, душыць. Боль ціснуў грудзі.

3. Сціскаць. Крыгі ціснулі лодку. Ц. руку.

4. Пра абутак, адзежу: быць цесным, сціскаць цела. Чаравікі ц. Пінжак цісне ў плячах.

5. Настойваць, дамагацца, напіраць, прымушаць. На яго ціснулі, прымушалі завяршаць работу.

6. Мучыць, турбаваць празмернымі цяжкасцямі. У час вайны людзей ціснуў голад.

7. Прыціскаць, туліць. Маці ціснула дзіця да грудзей.

8. Выціскаць. Ц. сок з яблык. Ц. алей.

9. Пра віно, гарэлку і пад. — рабіць саматужным спосабам, гнаць (размоўнае). 10. Быць моцным, інтэнсіўным. Мароз цісне. 1

1. Старацца закончыць, завяршыць якую-н. творчую работу (размоўнае). Ц. дысертацыю.
Цітаўка
назоўнік | жаночы род
1. Гатунак яблыні, якая дае буйныя кісла-салодкія плады.

2. Плод гэтай яблыні.
Цітла
назоўнік | ніякі род
У сярэдневяковай пісьменнасці: надрадковы знак у выглядзе ламанай рыскі над словамі, напісанымі скарочана або над літарамі, калі яны абазначалі лічбу. || прыметнік: цітлавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.