РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 65
Ціхачом
прыслоўе | размоўнае
Тое, што і цішком.
Ціхі
прыметнік
1. Слаба чутны; нягучны. Ц. голас. Ц. шум дрэў.

2. Агорнуты цішынёй; зацішны. Ц. вечар.

3. Без адзнак вялікага руху, спакойны. Ціхая вёсачка. Ціхае жыццё.

4. Лагодны, паслухмяны, пакорлівы. Ц. чалавек. Па натуры яна дзяўчына ціхая.

5. Які праходзіць спакойна, не праяўляецца бурна. Ціхая старасць.

6. Які не вызначаецца хуткасцю, павольны, марудны. Ціхая хада. || памяншальная форма: ціхенькі. || назоўнік: ціхасць.
Ціхмяны
прыметнік
Паслухмяны, пакорлівы, лагодны. || назоўнік: ціхмянасць.
Ціхнуць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Сціхаць, змаўкаць, замаўкаць. Ціхнуць птушыныя галасы.
Ціхоня
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Ціхі, лагодны чалавек. Ціхонем прыкінуўся.
Ціхусенька
прыслоўе | размоўнае
1. Вельмі ціха, бясшумна. Ц. зарыпела рама акна.

2. Павольна, крок за крокам. Коні ц. ішлі па гразкай дарозе.

3. Употай, цішком, каб ніхто не бачыў. Як сцямнела, ён ц. залез у агуркі.
Ціхутка
прыслоўе | размоўнае
1. Вельмі ціха, бясшумна.

2. Паволі, марудна.

3. Употай, цішком.
Ціхуткі
прыметнік
Вельмі ціхі. Ц. ветрык кратаў галінкі дрэў.
Ціша
назоўнік | жаночы род
1. Адсутнасць гукаў, шуму; спакой, цішыня. У. начной цішы чуваць далёкія выстралы.

2. Ціхая, бязветраная пагода.
Цішком
прыслоўе
1. Непрыкметна, паціху. Ц. выйсці з хаты.

2. Ціха, нягучна, без шуму. Ц. плакаць.
2009–2019. Беларусь, Менск.