РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 65
Цалок
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек, які метка пападае ў цэль.
Цаля
назоўнік | жаночы род
Мера даўжыні, адна дванаццатая фута, роўная 2,54 см. || прыметнік: цалёвы. Цалёвая дошка.
Цаляць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Старацца папасці ў цэль. Ц. снежкай у сябра.

2. Пападаць, трапляць. Кулі метка цалялі ў мішэнь.

3. пераноснае значэнне: Мець намер заняць якое-н. месца, пасаду (размоўнае). Ц. у начальнікі. || назоўнік: цалянне.
Цана
назоўнік | жаночы род
1. Грашовае выражэнне вартасці тавару; плата. Зніжэнне цэн. Ц. праезду аўтобусам.

2. цаной (-ою): Ужыв. у значэнні: страціўшы што-н., ахвяраваўшы чым-н., перажыўшы што-н. Дасягнуць перамогі цаной вялікіх страт. Любой цаной дасягнуць мэты.

3. пераноснае значэнне: Значэнне, роля чаго-н. Ц. слова.Адпускная цана — цана, па якой прадаецца прадукцыя.У цане (размоўнае) — дорага каштуе; высока цэніцца. Цаны няма каму-чаму (размоўнае адабральнае) — вельмі дарагі, вельмі высокай якасці. || прыметнік: цэнасны.
Цаніцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Мець пэўную цану; быць каштоўным. Беларускія трактары дорага цэняцца. Таленты высока цэняцца.
Цаніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1, Вызначаць грашовы кошт каму-, чаму-н. Ц. тавар.

2. Прызнаваць цэннасць, значэнне каго-, чаго-н. Ц. духоўныя якасці чалавека. Ц. дружбу.
Цап
размоўнае | выказнік
Цапнуць. Ц. за нагу.
Цапаўё
назоўнік | ніякі род
Тое, што і цапільна.
Цапацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Хапацца рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад.

2. пераноснае значэнне: Сварыцца, спрачацца. Ц. з-за дробязі. || закончанае трыванне: пацапацца.
Цапаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Хапаць рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад.

2. Лапаць, мацаць. Не тваё, не цапай! || закончанае трыванне: сцапаць. || аднакратны дзеяслоў: цапнуць. || назоўнік: цапанне.
2009–2019. Беларусь, Менск.