РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 65
Цапільна
назоўнік | ніякі род
Дзяржанне цэпа ў выглядзе доўгай палкі, да якой прывязваецца біч. Арэхавае ц.
Цапстрыкі
назоўнік | размоўнае
Дробныя рэчы хатняга скарбу. Збірай свае ц.!
Цапу-лапу
прыслоўе | размоўнае
Спехам, абы-як. Работа зроблена цапу-лапу.
Цар
назоўнік | мужчынскі род
1. Тытул манарха ў некаторых краінах, а таксама асоба, якая мае такі тытул.

2. пераноснае значэнне, каго-чаго. Першы, лепшы ў якіх-н. адносінах сярод сабе падобных. Ружа — цар кветак. Леў — цар звяроў.Без цара ў галаве хто (размоўнае) — пра дурнога чалавека. || памяншальная форма: царок. || жаночы род: царыца. || прыметнік: цароў і царскі.
Цараваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Тое, што і царстваваць.

2. пераноснае значэнне: Вылучацца сярод падобных да сябе якімі-н. якасцямі; першынстваваць дзе-н., сярод каго-, чаго-н. || назоўнік: цараванне.
Царадворац
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Саноўнік пры царскім двары; прыдворны.
Царазабойства
назоўнік | ніякі род
Забойства цара.
Царазабойца
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Забойца цара.
Царква
назоўнік | жаночы род
1. Аб'яднанне паслядоўнікаў той або іншай рэлігіі, арганізацыя, якая ведае рэлігійным жыццём; рэлігійная абшчына. Праваслаўная ц.

2. Памяшканне, у якім адбываецца набажэнства; храм. Пабудавалі новую царкву. || памяншальная форма: цэркаўка. || прыметнік: царкоўны.
Царкоўна (царкоўна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да царквы, напр. царкоўна-богаслужэбны, царкоўна-дагматычны, царкоўна-кніжны, царкоўнаславянізм, царкоўна-схаластычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.