РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 65
Царкоўнапрыходскі
прыметнік
У царскай Расіі: які знаходзіцца ў распараджэнні царквы і прыходскага духавенства. Царкоўнапрыходская школа.
Царкоўнаславянскі
прыметнік
Які мае адносіны да богаслужэбнай пісьменнасці ўсходніх і паўднёвых славян. Царкоўнаславянская мова.
Царкоўнік
назоўнік | мужчынскі род
У хрысціянскай царкве: служыцель культу.
Царскі
прыметнік
1. гл. цар.

2. Які адносіцца да манархіі на чале з царом. Царская Расія. Ц. рэжым.

3. пераноснае значэнне: Вельмі багаты, раскошны. Ц. абед.Царская гарэлка — сумесь салянай і азотнай кіслот, якая растварае золата, плаціну і іншыя металы. Царскія дзверы — пярэднія дзверы ў царкоўным іканастасе, што вядуць у алтар.
Царства
назоўнік | ніякі род
1. Дзяржава, якой кіруе цар (устарэлае).

2. Час праўлення цара (царыцы); цараванне.

3. пераноснае значэнне: Адна з галін рэчаіснасці; асноўны цэнтр якіх-н. з'яў, прадметаў. Птушынае ц. Ц. кветак.Царства нябеснае каму (размоўнае) — гаворыцца пры добрым упамінанні нябожчыка. Соннае царства (размоўнаежарт.) — спакой, цішыня, калі ўсе спяць. Цёмнае царства — некультурнае, невуцкае грамадскае асяроддзе.
Царстваваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Быць царом (царыцай); кіраваць дзяржавай.

2. пераноснае значэнне: Пераважаць; першынстваваць над усімі ў якіх-н. адносінах.

3. пераноснае значэнне: Напаўняць сабой; дамінаваць. || назоўнік: царстваванне.
Царызм
назоўнік | мужчынскі род
Дзяржаўны лад, пры якім вярхоўная ўлада належыць цару; манархія. || прыметнік: царысцкі.
Царэвіч
назоўнік | мужчынскі род
Сын цара.
Царэўна
назоўнік | жаночы род
Дачка цара.
Цаўё
назоўнік | ніякі род
1. Верхняя частка ружэйнага ложа, на якой умацоўваецца ствол.

2. Доўгая тонкая частка, дзяржанне ў чым-н. Ц. якара.
2009–2019. Беларусь, Менск.