РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 65
Цэтлік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Распіска, квітанцыя, паперка. Рэгістратары дэлегатаў раздавалі адпаведныя цэтлікі. || прыметнік: цэтлічны.
Цэўка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Дэталь перадатачнага механізма цыліндрычнай формы.

2. Прыстасаванне ў выглядзе трубкі, на якое навіваюцца ніткі і якое ўстаўляецца ў чаўнок пры тканні.

3. Косць у назе птушкі паміж галёнкай і пальцамі. || прыметнік: цэўкавы.
Цэх
назоўнік | мужчынскі род
1. Аддзяленне завода, фабрыкі, занятае якой-н. часткай вытворчага працэсу. Ліцейны ц. Ц. муляраў.

2. Асноўнае вытворчае падраздзяленне прамысловага прадпрыемства, а таксама памяшканне, дзе размешчана такое падраздзяленне. || прыметнік: цэхавы.
Цэхаўшчына
назоўнік | жаночы род | размоўнае | неадабральнае
Замкнёнасць у межах сваёй прафесіі, прафесійная вузкасць.
Цэцэ
назоўнік | жаночы род | нескланяльнае
Афрыканская жывародная муха, якая корміцца кроўю чалавека і пазваночных і з'яўляецца пераносчыкам соннай хваробы.
Цэшка
назоўнік | жаночы род | абласное
Кукарда. Шапка з цэшкай.
Цю-цю
размоўнае | жартаўлівае | выказнік
Ужыв. для абазначэння прапажы, знікнення чаго-н. Грошыкі твае цю-цю!
Цюбецейка
назоўнік | жаночы род
Маленькая круглая ці востраверхая ўсходняя шапачка з вышытымі або тканымі ўзорамі. || прыметнік: цюбецеечны.
Цюбік
назоўнік | мужчынскі род
Мяккая трубачка з металу, пластмасы для мазі, клею, пасты і пад., змесціва якой дастаецца выцісканнем. Крэм у цюбіках.
Цюбінг
назоўнік | мужчынскі род
Металічная ці жалезабетонная пліта ў выглядзе сегмента, якая з'яўляецца часткай воданепранікальнага мацавання шахт і тунэляў. || прыметнік: цюбінгавы.
2009–2020. Беларусь, Менск.