РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65
Цюцька
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Сабака. Выскаленая пыса цюцькі.

2. Ужыв. як лаянкавае слова. Гэта не пан, а ц., якіх свет не бачыў.
Цюцюпан
назоўнік | мужчынскі род
Лугавая ці палявая расліна сямейства складанакветных з кветкамі, падобнымі на рамонак. || прыметнік: цюцюпанавы.
Цявіна
назоўнік | жаночы род
Сцябліна травы, травінка. Зялёная ц. мятліцы. || памяншальная форма: цявінка.
Цяг
назоўнік | мужчынскі род
Бег, рух. Бягуць няспынным цягам дні.Адным цягам (размоўнае) — без перадышкі. Даць цягу (размоўнае) — уцячы, пабегчы. З цягам часу — праз некаторы час.
Цяга
назоўнік | жаночы род
1. Сіла, пры дапамозе якой перамяшчаецца што-н., а таксама крыніца такой сілы (жывёла, машына, электрычнасць). Паравая ц. Конная ц.

2. Рух газаў, дыму (звычайна ў топачных і вентыляцыйных канструкцыях), які выклікаецца рознасцю ціску. Печ дыміць ад слабай цягі.

3. Стрыжань, які перадае рух ад адной часткі механізма да другой (спецыяльны тэрмін). Стрэлачная ц.

4. У архітэктуры: зроблены з тынку або каменны паясок, які падзяляе вонкавыя і ўнутраныя сцены, абрамляе столь і пано.

5. Імкненне, прыхільнасць да каго-, чаго-н. Ц. да навукі. Ц. да цяпла.

6. Шлюбны палёт самца слонкі ў пошуках самкі (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: цягавы.
Цягавіты
прыметнік
Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты. Ц. конь. Ц. работнік. || назоўнік: цягавітасць.
Цягавы
прыметнік
Які мае адносіны да цягі (у 2 знач.); прызначаны для цягі, перамяшчэння чаго-н. Цягавая сіла.
Цягальны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які служыць для выцягвання чаго-н. (цяжкасцей, грузаў і пад.). Цягальная лябёдка.
Цягамер
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прыбор для вымярэння сілы цягі ў топках, катлах ці вентыляцыйных канструкцыях. || прыметнік: цягамерны.
Цяганіна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Наўмыснае зацягванне якой-н. справы; маруднае рашэнне якога-н. пытання; валакіта. Надакучыла гэта ц., а цяпер пойдзе ц. па судах.
2009–2019. Беларусь, Менск.