РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65
Цягацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Валачыся па зямлі. Ланцуг цягаўся па зямлі.

2. Хадзіць дзе-н. доўга і без патрэбы. Ц. па хатах.

3. Ездзіць куды-н. неаданаразова з якой-н. мэтай. Ён любіў ц. па замежных краінах.

4. Заляцацца да каго-н., быць у інтымных адносінах з кім-н.

5. Спаборнічаць; мерацца сіламі з кім-н., стараючыся перамагчы. Дзе табе з ім ц.! Цягацца за чубы (размоўнае) — біцца. || закончанае трыванне: пацягацца.
Цягаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Тое, што і цягнуць з той розніцай, што цягаць абазначае шматразовае дзеянне, якое адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

2. Красці. Ліс цягае куранят.

3. Насіць доўгі час (пра адзенне, абутак; размоўнае). Пяты год чаравікі цягае.

4. Валачы па зямлі. Ц. хустку па зямлі.
Цягач
назоўнік | мужчынскі род
Трактар, машына для буксіроўкі прычэпаў.
Цяглі
назоўнік
Каленныя сухажыллі. Спаднічка не закрывае цягляў.
Цягліца
назоўнік | жаночы род
Тое, што і мышца. || прыметнік: цяглічны.
Цягло
назоўнік | ніякі род
1. У Рускай дзяржаве 15— 18 стст.: дзяржаўная павіннасць сялян і пасадскіх людзей.

2. Адзінка абкладання павіннасцямі ў прыгоннай гаспадарцы ў 18—19 стст. З. зборны назоўнік: Рабочая жывёла для цягі, для перавозкі чаго-н. || прыметнік: цяглавы.
Цяглы
прыметнік
1. Абкладзены цяглом (гістарычнае).

2. Звязаны з адбываннем паншчыны коньмі, жывёлай (гістарычнае).

3. Стромкі, высокі (пра дрэвы; размоўнае). Прыемна стаяць пад цяглай сасной.
Цягнік
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і поезд. Ц. прыбывае на першую платформу. || прыметнік: цягніковы.
Цягнуцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Валачыся па зямлі.

2. Распасцірацца на вялікую адлегласць. Уздоўж ракі цягнуўся луг.

3. Павялічвацца ў даўжыню, шырыню ад нацягвання. Рызіна цягнецца.

4. Выцягвацца, цягнуцца ў якім-н. напрамку. Дзіця цягнецца ручкамі да цацкі. Расліны цягнуцца да сонца.

5. Доўга, марудна праходзіць, працягвацца. Справа цягнецца два гады. Час цягнецца марудна.

6. Рухацца ў адным напрамку, адзін за адным. Па дарозе цягнуўся абоз.

7. пераноснае значэнне: Імкнуцца да каго-, чаго-н. Ц. за перадавікамі. Ц. да ведаў.

8. Павольна распаўсюджвацца слабым струменем (пра пах, дым і пад.). Ад кастра цягнуўся пах дыму. Па ўсёй нізіне цягнуўся туман.

9. Станавіцца навыцяжку (пра ваенных). 10. З цяжкасцю ісці, плесціся (размоўнае). Стары ледзь цягнуўся. 1

1. Адставаць ад іншых па якіх-н. паказчыках (размоўнае). Вучань цягнуўся на тройкі.
Цягнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Перамяшчаць за сабой з намаганнем, не адрываючы ад паверхні; валачы. Два наравозы цягнулі таварны састаў. П. цяля на вяроўцы.

2. пераноснае значэнне: Браць з сабой без патрэбы. Ц. дзяцей з сабой.

3. Прымушаць, застаўляць ісці куды-н. Ц. у кіно.

4. Несці цяжкое або ў вялікай колькасці. Ц. мех на плячах.

5. Выцягваць, здабываць, браць. Ваду цягнулі з возера па трубах.

6. пераноснае значэнне: Патрабаваць, вымагаць (грошы, падарункі і пад.).

7. Уцягваць у сябе, убіраць, усмоктваць; піць павольна. Расліны цягнуць з глебы пажыўныя рэчывы. Дзіця цягнула праз соску малако з бутэлькі.

8. Уцягваць, прыцягваць. Плыўца цягнула ў вір.

9. Тузаць, торгаць. Ц. за рукаў. Ц. за касу. Нагу цягне (безасабовая форма). 10. Падаўжаць расцягваннем; вырабляць, апрацоўваць, выцягваючы (спецыяльны тэрмін). Ц. дрот. Металы можна гнуць, каваць і ц. 1

1. Прадаўжаць, працягваць; занадта доўга займацца чым-н. Ц. пошукі. Ц. справу. 12. Павольна, марудна гаварыць, спяваць і пад. Ц. песню. Ц. гаворку. 13. Веяць, дзьмуць (пра паветра, вецер, холад і пад.). Ад ракі цягнула вільгаццю. Цягне з акна. 14. Рухацца паволі, часцей грамадой у пэўным парадку ў якім-н. напрамку, ляцець. Па гасцінцы ўвесь дзень цягнула пяхота. З ноўначы цягнулі хмары. Высока ў небе цягнуў ключ гусей. 15. Выклікаць што-н., быць прычынай чаго-н. Злачынства цягне за сабой пакаранне. 16. Адчуваць патрэбу ў чым-н. (пра фізічны, псіхічны стан). Цягне (безасабовая форма) на сон. Ц. на сур'ёзную размову.За вушы цягнуць каго (размоўнае) — памагаць таму, хто сам не стараецца, не імкнецца што-н. рабіць. Цягнуць адну і тую ж песню (размоўнае неадабральнае) — паўтараць адно і тое ж. Цягнуць валынку (размоўнае неадабральнае) — марудзіць з ажыццяўленнем чаго-н. Цягнуць воз (размоўнае) — выконваць усю асноўную работу. Цягнуць жылы з каго (размоўнае неадабральнае) — мучыць, знясільваць, зморваць; вымотваць непасільнай работай, празмернымі патрабаваннямі. Цягнуць за язык каго (размоўнае) — прымушаць расказваць што-н. Цягнуць каніцель (размоўнае неадбр.) — 1) рабіць, гаварыць і пад. што-н. аднастайна, нудна; 2) марудзіць, зацягваць якую-н. справу. Цягнуць ката за хвост (размоўнае неадабральнае) — нудна, наўмысна павольна гаварыць што-н. Цягнуць лямку (размоўнае) — займацца цяжкай аднастайнай справай, працай. Цягнуць рызіну (размоўнае неадабральнае) — адцягваць, адкладваць якую-н. справу, работу надаўжэй; марудліва, павольна рабіць што-н. Цягнуць ярмо (размоўнае) — бесперапынна і цяжка працаваць. || закончанае трыванне: пацягнуць.
2009–2019. Беларусь, Менск.