РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65
Цягучка
назоўнік | жаночы род
Клейкая мяккая цукерка з малака і цукру.
Цягучы
прыметнік
1. Здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся. Цягучая тканіна.

2. Густы і клейкі, ліпкі. Ц. клей.

3. пераноснае значэнне: Працяглы, запаволены, марудлівы. Цягучыя песні.

4. Тое, што і цягавіты. || назоўнік: цягучасць.
Цяж
назоўнік | мужчынскі род
1. Рэмень, трос, які служыць сродкам перадачы цяглавай сілы.

2. Рэмень ці вяроўка, нацягнутыя ад верхняга канца аглоблі да восі пярэдняга кола для выраўноўвання ходу павозкі. || прыметнік: цяжавы.
Цяжар
назоўнік | мужчынскі род
1. Вага чаго-н., звычайна цяжкага. Ц. ношы.

2. Груз вялікай вагі.

3. пераноснае значэнне: Абавязкі, павіннасці, цяжкасці, звязаныя з якой-н. адказнасцю, непрыемнасцю і пад.

4. Адчуванне чаго-н. цяжкага, непрыемнага. Непрыемны ц. адчуваўся ва ўсім целе.
Цяжараць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Станавіцца цяжарнай. || закончанае трыванне: зацяжараць.
Цяжарнасць
назоўнік | жаночы род
Стан жанчыны (і жывародзячых наогул) у перыяд развіцця плода ў арганізме.
Цяжарная
назоўнік | жаночы род
Якая носіць у сабе плод. Ц. жанчына.
Цяжба
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Спрэчка двух бакоў перад судом; грамадзянская судовая справа. Ц. з суседам. || прыметнік: цяжбавы.
Цяжка
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. цяжка, дрэнна, з цяжкім, напр. цяжкавыканальны, цяжкавымоўны, цяжказразумелы, цяжкапраходнасць, цяжкачытэльны.
Цяжкаатлет
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які займаецца цяжкай атлетыкай.
2009–2019. Беларусь, Менск.