РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 65
Цаца
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Рэч, якая служыць для забаўляння дзяцей; цацка.

2. Пра спакойнае, паслухмянае дзіця, Ц.-хлопчык, слухае маму.

3. Пра таго, хто важнічае, мае вялікія прэтэнзіі (неадабральнае). О, гэта добрая ц.! Цаца-цаца, ды ў кішэнь (размоўнае) — пра таго, хто не праміне ўзяць чужое.
Цацанка
назоўнік | жаночы род
Абяцанка — цацанка, а дурню радасць (прыказка; размоўнае) — перасцерагае, каб заўчасна не радаваліся, бо абяцанага можна тры гады чакаць.
Цацарка
назоўнік | жаночы род
Птушка атрада курыных. || прыметнік: цацарчын.
Цацачнік
назоўнік | мужчынскі род
Майстар, які вырабляе цацкі. || жаночы род: цацачніца. || прыметнік: цацачніцкі.
Цацка
назоўнік | жаночы род
1. Прадмет, прызначаны для гульні, аздобы, упрыгожання. Магазін дзіцячых цацак. Ёлачныя цацкі.

2. Што-н. вельмі прыгожае, цікава аздобленае. Не кватэра, а ц.

3. пераноснае значэнне: Той, кім распараджаюцца па ўласнаму жаданню, хто служыць каму-н. для пацех. Быць цацкай у чужых руках.

4. Аб тым, што з'яўляецца прадметам клопату, непрыемнасці (размоўнае). Параніў руку — зрабіў сабе цацку. || памяншальная форма: цацачка. || прыметнік: цацачны. Ц. магазін.
Цацкацца
дзеяслоў | размоўнае | неадабральнае | незакончанае трыванне
1. Гуляць з кім-, чым-н.; забаўляцца.

2. пераноснае значэнне: Займацца якой-н. клапатной справай, важдацца з кім-, чым-н. Хопіць ц. з гультаём.
Цверазець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца цвярозым, цверазейшым. || закончанае трыванне: працверазець і ацверазець.
Цверазіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць цвярозым, цверазейшым, прыводзіць у цвярозы стан.
Цверда
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «цвёрда...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. цвердавэнджаны, цвердазём, цвердалобы, цвердамерзлы, цвердапаліўны, цвердаплодны, цвердаскуры, цвердасплаўны, цвердацелы.
Цвердаваты
прыметнік
Не зусім цвёрды. Цвердаватая скарынка.
2009–2019. Беларусь, Менск.