РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65
Цяпер
прыслоўе і злучнік
1. прыслоўе: Зараз, у гэты момант. Папрацавалі, ц. і адпачыць можна.

2. злучнік: Ужыв. пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі. Школу пабудавалі новую, прыгожую, ц., калі гаварыць пра дзяцей, то яны вельмі задаволены.
Цяперака
прыслоўе | абласное
Цяпер, зараз, у сучасны момант. Ц. лета, можна і ў зямлянцы пажыць.
Цяперашні
прыметнік | размоўнае
Які існуе цяпер, мае адносіны да сучаснасці. Ц. час.
Цяплець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца цёплым, цяплейшым. Рукі цяплеюць.

2. безасабовая форма: Пра наступленне цёплага, цяплейшага надвор'я. У красавіку ўжо пачне цяплець. || закончанае трыванне: пацяплець. || назоўнік: пацяпленне.
Цяпліца
назоўнік | жаночы род
Цёплае памяшканне з празрыстым дахам і сценкамі, прызначанае для вырошчвання ў любую пару года агародніны, кветак і пад. || прыметнік: цяплічны. Цяплічныя ўмовы (пераноснае значэнне).
Цяпліцца (цепліцца)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Гарэць слабым полымем, слаба свяціцца. Яшчэ цяпліўся касцёр. У хаце цяпліўся агеньчык. Цепліцца надзея (пераноснае значэнне: яшчэ ёсць, не зусім прапала).
Цяпліць (цепліць)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Абаграваць памяшканне, палячы ў печы або раскладаючы агонь; саграваць. Печ слаба цяпліла хату.
Цяпло
назоўнік | ніякі род
1. Нагрэты стан чаго-н. (пра тэмпературу паветра, цел). На вуліцы адзін градус цяпла. У доме далі ц.

2. пераноснае значэнне: Сардэчныя, добрыя адносіны. Іх заўсёды яднала ц. дружбы.
Цяплушка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Таварны вагон, прыстасаваны для перавозкі людзей. || прыметнік: цяплушачны.
Цяплынь
назоўнік | жаночы род
Тое, што і цеплыня (часцей пра надвор'е).
2009–2019. Беларусь, Менск.