РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65
Цяўнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | зборны назоўнік
Тое, што і цяўе. Наламаць цяўніку.
Цяцера
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Тое, што і цецярук.

2. пераноснае значэнне: Пра някемлівага, няспрытнага чалавека (размоўнае неадабральнае). Глухая ц. (пра глухога чалавека). Сонная ц. (пра вялага, соннага чалавека).
Цяцерка
назоўнік | жаночы род
Самка цецерука.
Цяць (тнуць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ударыць, стукнуць чым-н. Цяў (тнуў) яму прыкладам у грудзі.

2. Балюча ўкусіць. Сабака цяў (тнуў) за нагу.
Цячы
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ліцца струменем, патокам у якім-н. напрамку. Рака цячэ між гор. Кроў цячэ з раны. Цякуць гукі музыкі (пераноснае значэнне).

2. Прапускаць вадкасць у выніку няспраўнасці (праз дзірку, адтуліну і пад.). Вядро цячэ.

3. пераноснае значэнне: Праходзіць, працякаць (пра час). Цякуць гады. || назоўнік: цячэнне.
Цячэнне
назоўнік | ніякі род
1. гл. цячы.

2. Рух вады ў рацэ, а таксама вада, якая рухаецца. Хуткае ц. ракі.Плысці па цячэнню — прыстасоўвацца да абставін, не выказваючы супраціўлення.
2009–2019. Беларусь, Менск.