РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 65
Цвёрдападнябенны
прыметнік
Тое, што і сярэднеязычны.
Цвёрдахарактарны
прыметнік
Стойкі, непахісны ў сваіх дзеяннях, учынках.
Цвёрды
прыметнік
1. Які складаецца са шчьшьна прылеглых частак, не мяккі, стабільны па форме пры нармальных умовах, у адрозненне ад вадкага і газападобнага. Цвёрдае паліва. Цвёрдае рэчыва.

2. Які з цяжкасцю паддаецца сцісканню, згінанню, рэзанню і пад. Цвёрдая драўніна. Цвёрдая зямля.

3. пераноснае значэнне: Устойлівы, непахісны. Ц. намер. Цвёрдае рашэнне.

4. Трывалы, стабільны. Цвёрдыя цэны. Цвёрдая зарплата.

5. Добра засвоены, трывалы, грунтоўны. Цвёрдае веданне прадмета.Цвёрдыя зычныя — зычныя гукі, якія вымаўляюцца без набліжэння сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення. Цвёрды знак — назва літары «ь» у рускай азбуцы. || назоўнік: цвёрдасць.
Цвід
назоўнік | мужчынскі род
Стракатая шарсцяная ці вігоневая матэрыя з дыяганальным перапляценнем нітак. || прыметнік: цвідавы.
Цвік
назоўнік | мужчынскі род
1. Металічны або драўляны стрыжань, завостраны на канцы, прызначаны для змацоўвання чаго-н. Забіваць цвікі ў дошку.

2. Самае значнае, галоўнае (размоўнае). Ц. праграмы. Ц. сезону. || памяншальная форма: цвічок. || прыметнік: цвіковы і цвікарны. Цвіковая прамысловасць. Цвікарны цэх.
Цвікар
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які займаецца вырабам цвікоў.
Цвікарня
назоўнік | жаночы род
Майстэрня па вырабу цвікоў.
Цвілы
прыметнік
1. Пакрыты цвіллю. Ц. хлеб.

2. Які патыхае цвіллю. Ц. пах.
Цвіль
назоўнік | жаночы род
1. Плесневы налёт на чым-н., які ўзнікае ад сырасці, гніення і пад.; (на вадкасці) бросня.

2. пераноснае значэнне: Аб чым-н. застойным, шкодным. Адолець адвечную ц. || прыметнік: цвільны. Ц. грыбок.
Цвінтар
назоўнік | мужчынскі род
Царкоўны двор, агароджанае месца вакол царквы, дзе выконвалі розныя царкоўныя абрады і хавалі некаторых служыцеляў царквы. На цвінтары раслі векавыя ліпы. || прыметнік: цвінтарны.
2009–2019. Беларусь, Менск.